Все номера     Пишите нам
Вторник, 7 октября 02:00 Поиск по сайту:
ВЯРТАЦЬ I ШУКАЦЬ
"Товарищ", № 593 за 22 марта 2007 г.

У чацвер адразу два культурніцкія мерапрыемствы прайшлі ў выставачнай залі музея гісторыі і культуры Наваполацка. Тут адчынілася выстава па выніках рэспубліканскага плэнеру, прысвечанага Рыгору Барадуліну, а Таварыства Вольных Літаратараў уручыла сваю традыцыйную прэмію «Гліняны Вялес».

«Вяртаць Бацькаўшчыне забытыя імёны славутых сыноў і дачок»

Летась культурна-асветніцкі цэнтр імя Язэпа Драздовіча, які дзейнічае на Віцебшчыне, правёў ужо свой трынаццаты пленэр. «Наша задача — вяртаць Бацькаўшчыне забытыя імёны яе славутых сыноў і дачок», — кажа кіраўнік цэнтра Ада Райчонак. Кожны год беларускія мастакі, паэты, пісьменнікі, збіраюцца на тыдзень на малой радзіме кагось са знакамітых ураджэнцаў Віцебшчыны. У мінулыя гады ўдзельнікі пленэраў ушаноўвалі памяць Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча.

«Мы вельмі любім Рыгора Барадуліна, гэта як наш старэйшы брат, — гаворыць Ада Райчонак. — Мы вырашылі, што проста абавязаны адзначыць гэта лета пленэрам, прысвечаным яму. Тым больш, што ён быў прадстаўлены на Нобелеўскую прэмію. І гэты факт мы хацелі адзначыць плённай творчай працай».

Агулам у пленэры ўзялі ўдзел 17 мастакоў з розных куткоў Беларусі. Як кажуць яны самі, іх яднае любоў да мастацтва і да роднай зямлі.

«Калі ходзіш па гэтай зямлі, калі бачыш гэтае сонца і гэтае неба, нельга потым зрабіць дрэнную працу, — кажа віцебская мастачка Святлана Баранкоўская. — Тым больш, што побач з табой працуюць вялікія масткі, мэтры, прызнаныя ва ўсім свеце. І тут жа — дзяўчаты і хлопцы, якія не так даўно пачалі займацца мастацтвам. Гэта так уражвае, што потым амаль цэлы год жывеш і працуеш гэтымі ўражаннямі».

Работы ўдзельнікаў пленэраў, якія ладзіць цэнтр імя Язэпа Драздовіча, традыцыйна выстаўляюцца ў Наваполацку. А сёлета выставу па выніках барадулінскага пленэру здолеюць убачыць і менчукі. Дарэчы, на адкрыцці экспазіцыі ў Мінску чакаюць і самаго Рыгора Барадуліна, які пайшоў на папраўку пасля нядаўніх праблем са здароўем.

Наступным летам цэнтр імя Драздовіча збіраецца прысвяціць пленэр Яну Баршчэўскаму.

«Шукаць самыя актуальныя для сённяшняга часу кнігі»

Працягнулася імпрэза з нагоды адкрыцця выставы на іншай, хаця і таксама літаратурнай, ноце. Таварыства Вольных Літаратараў (ТВЛ) вырашыла спалучыць з гэтай экспазіцыяй уручэнне традыцыйнай літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес». Яна прысуджаецца штогод за лепшую беларускую мастацкую кнігу і застаецца, бадай, адзінай у Беларусі незалежнай узнагародай у галіне літаратуры.

За 2006 год прэмію атрымаў Валянцін Акудовіч за кнігу эсэ «Дыялогі з Богам». У якасці ўзнагароды вядомы беларускі філосаф і літаратар атрымаў выяву паганскага бога Вялеса, які лычіўся апекуном мастацтва.

Літаратурная прэмія «Гліняны Вялес» была заснавана ў 1993 годзе. Яе першым лаўрэатам быў паэт Ігар Бабкоў. У розныя гады «Глінянага Вялеса» атрымлівалі вядомыя беларускія літаратары: Уладзімір Арлоў, Пятро Васючэнка, Сяргей Дубавец і іншыя.

«У нашай сітуацыі, калі фактычна ўся беларуская літаратура знаходзіцца ў падполлі, мы арыентуемся на яе самыя лепшыя ўзоры, — кажа лідар ТВЛ, літаратар Алесь Аркуш. — Мы імкнемся шукаць самыя актуальныя для сённяшняга часу кнігі. Для аўтараў, якіх мы ўзнагароджваем, проста ніякай іншай прэміі не можа быць. Наш сённяшні лаўрэат Валянцін Акудовіч — вельмі вядомы аўтар, але не думаю, што ён можа атрымаць нейкую дзяржаўную прэмію. Дый для ўручэння прэміі гадоў дзесяць таму нам давалі лепшыя музэі і бібліятэкі, а сёння наўрад ці гэта магчыма».

Павел МЯДЗВЕДЗЕЎ. Наваполацк

На форуме статья не обсуждалась

Комментарий:
Логин:
Пароль:
???? ??'??????? ????????????? ????? ???????????!
 Ещё новости раздела
Очередной «подарок» правящего режима
Цель газеты - помогать обществу!
Недостроенная «Ленинка» — упущенный шанс
Контракт – унижение человека
Вы приближаете читателей к истине
Диагноз: воспаление хитрости
Галерея Ады
Дмитрий Павличенко уже не командует спецназом
Минск на 10 дней превратился в территорию трезвости
Насильник приговорен к расстрелу
Прокуратура Ленинского района Бреста отказала в удовлетворении жалобы активистки оппозиции Жанны Абрамовой на условия содержания в ИВС
В преддверии учений "Осень-2008" на военные сборы призвано более 2.000 военнообязанных
Генпрокуратура расследует убийство в Столине
По инициативе начальника ГУВД Мингорисполкома Леонида Фармагея единый день профилактики 16 октября в столице будет посвящен борьбе с пьянством
Брестский облсуд разрешил активистам демсил обжаловать отказ властей санкционировать пикет, приуроченный к годовщине исчезновения Юрия Захаренко
Уголовное дело в отношении Романа Ментюка поступило в прокуратуру для принятия решения о направлении в суд
Австрийские фирмы намерены инвестировать в экономику Беларуси и заинтересованы в процессах приватизации белорусских предприятий