Все номера     Пишите нам
Суббота, 6 сентября 03:02 Поиск по сайту:
КУДЫ ЗЬНІК АЛЯКСАНДАР ЛУКАШЭНКА
27.03.2007 14:09

Алесь Дашчынскі, Менск Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка некалькі дзён запар не зьяўляўся на экранах тэлебачаньня. У прэзыдэнцкай прэсавай службе паведамляюць, што сёньня ён праводзіць шэраг рабочых сустрэчаў. Куды ж зьнік Аляксандар Лукашэнка?

Апошні раз Аляксандар Лукашэнка зьявіўся на тэлеэкранах 10 сакавіка. Тады ён выступаў у Сочы на адкрыцьці гарналыжнага комплексу “Беларусь”. Паведамлялася, што тыя выходныя дні ён таксама правёў у Сочы.

Потым прэзыдэнцкая прэсавая служба паведамляла, што кіраўнік краіны праводзіць рабочыя сустрэчы. Аднак падрабязнасьцяў не падавалася.

Ня быў заўважаны Аляксандар Лукашэнка на адкрыцьці турніру “Залатая шайба”.

Не зьявіўся ён на экранах, калі прыйшла вестка пра гібель 11 беларускіх авіяспэцыялістаў у Самалі. Быў толькі адзін радок у паведамленьні прэсавай службы, што прэзыдэнт выказаў спачуваньне родным загінулых.

Быў перанесены і плянаваны візыт у Віетнам. На інтэрнэт-сайтах выказваліся вэрсіі, што Аляксандар Лукашэнка захварэў, а таксама што яго маці цяжка хворая.

Кіраўнік прэзыдэнцкай прэсавай службы Павал Лёгкі заявіў:

“Што да асабістага жыцьця кіраўніка краіны — гэта пытаньні не да мяне. Я на іх не адказваю, бо гэта не ўваходзіць у мае службовыя абавязкі — ведаць падрабязнасьці асабістага жыцьця прэзыдэнта. А ў тым, што прэзыдэнт не зьяўляўся на экранах, ня трэба бачыць нічога звышнезвычайнага, і ня трэба ніякіх чутак падаграваць.

Прэзыдэнт працуе ў Менску, прымае чыноўнікаў, працуе з дакумэнтамі. Сёньня ён сустракаецца са старшынём Нацыянальнага банку Пятром Пракаповічам. Звычайны графік працы. Іншае пытаньне, што прэзыдэнт сапраўды адсутнічаў на экране некаторую колькасьць дзён. Ёсьць людзі, якія заўсёды нечым не задаволеныя. То ім многа прэзыдэнта на экране, то ім яго не хапае”.

Нагадаем, што год таму якраз у сакавіцкія дні была падобная сытуацыя. Аляксандар Лукашэнка публічна зьявіўся на экранах падчас прэсавай канфэрэнцыі 20 сакавіка. Потым ён раптам зьнік э тэлеэкранаў. Цягам тыдня не праводзіліся нарады, сходы і сустрэчы з афіцыйнымі асобамі.

Абвясьцілі, што інаўгурацыя прэзыдэнта будзе 31 сакавіка, потым перанесьлі на 8 красавіка. Падчас інаўгурацыі Аляксандар Лукашэнка выглядаў стомлена, змарнелым з твару. У замежнай прэсе выказвалася вэрсія, што перанос інаўгурацыі адбыўся з-за пагаршэньня здароўя Аляксандра Лукашэнкі.

Павал Лёгкі:

“Ёсьць у нас казлы-правакатары — можаце даць гэтую фразу — якіх проста хлебам, травой не кармі, а дай магчымасьць панагнятаць абстаноўку ў краіне. У прэзыдэнта дастаткова шчыльны, напружаны графік, у яго практычна не бывае выходных. Ён сустракаецца з чыноўнікамі — і неабавязкова тут, на Карла Маркса, 38, і неабавязкова пад прыцэлам тэлекамэр”.

Павал Лёгкі сказаў, што калі відэакамэры будуць запрошаныя, то сёньня, магчыма, Аляксандра Лукашэнку зноў пакажуць па тэлебачаньні.

www.svaboda.org

На форуме статья не обсуждалась

Комментарий:
Логин:
Пароль:
???? ??'??????? ????????????? ????? ???????????!
 Ещё новости раздела
В строю осталось только 78
Елена Еськова: «Женщина не должна мыслить патриархально»
Выборы без выбора
Несостоявшееся доверенное лицо
На выборах власть намерена использовать принцип: не важно, как голосуют, главное — кто считает голоса, заявил кандидат в депутаты Дмитрий Шиманский
Коммунисты идут к избирателям
ЦИК отверг предложения партийных коллег
БДИПЧ ОБСЕ: Внешних признаков того, что в Беларуси проходят выборы, крайне мало
Центризбирком проигнорировал наблюдателей
Еще три кандидата
Николай Статкевич пойдет в Верховный суд
Владимир Новосяд стал кандидатом
Судьбу четырех незарегистрированных претендентов ПКБ решит 5 сентября