«TAV.MAUZER» ПАМІЖ МАГІЛЁВАМ І МІНСКАМ
"Товарищ", № 594 за 29 марта 2007 г.
На апошняй «Рок-Капаеацыі», якая з аншлагам прайшла напрыканцы зімы у сталічным к/з «Мінск», магілёўскі гурт «Tav.Mauzer» выступаў як прэтэндэнт у шэрагу намінацыяў і... без прыза не застаўся, атрымаўшы карону як «Лепшы выканаўца 2006 году». А вось як адна з маладзёжных сталічных газет выказалася з нагоды выхаду дэбютнага альбома гэтага калектыва: «Бадай, Магілёў прэтэндуе адабраць у Полацка лаўры беларускага Брадвею, бо менавіта адтуль паходзяць найбольш зыркія рок-адкрыцці апошняга часу — гурты «Osimira», «Nevma», «Глюкі» і... вось яшчэ «Таварыш Маўзэр». Viva Магілёў!»
Так, полацкі рок-бум 8090х (калі на ўсю краіну грымелі «Мясцовы час», «Дзіда», «Грунвальд», Ален, Сяржук Сокалаў-Воюш...), відаць, адыйшоў у мінулае. Цяпер Магілёў усё больш гучна заяўляе пра сябе менавіта ў нацыянальнай плыні. Гэтую выснову пацвярджаюць і вынікі найбольш значных агульнанацыянальных хіт-парадаў Беларусі, і самыя аўтарытэтныя рок-зборнікі апошніх гадоў: «Таварыш Маўзэр» быў і на абодвух выпусках «Песень Свабоды», і на другой частцы моднай кампіляцыі «Прэм’ер-Тузін», і ў тэматычным CD «Чарнобыльскі вецер», што сведчыць пра заваёву магіляўчанамі ўсіх сталічных лэйблаў — «VoliaMusic», «West Records», «БМАgroup». Асабіста для мяне гэтае адкрыццё адбылося яшчэ ў 2004 годзе, калі «Таварыш Маўзэр» выступаў у мінскім клубе «Акварыюм» на адборачным туры знакамітага польскага фестывалю «БАСовішча», дзе я быў у журы. Гурт пакінуў незабыўныя ўражанні і віртуозным выкананнем складаных хардкоравых пасажаў, і прыкметным сцэнічным іміджам. А ў снежні 2005га я нават напісаў пра іх у сваім рэпартажы з чарговага «Рок-Кола»: «Менавіта тут, у Полацку, «Таварыш Маўзэр» паказаў, што іхні гурт усім варта не толькі паслухаць, але і паглядзець. Імідж проста ўвальны. Быццам карцінка Пікасо на сцэне! З гукам ледзь не Баха!» Так, былі ў хлапцоў прызы і «Рок-Кола», і «БАСовішча», таму акурат іхняга альбома шмат хто чакаў. І не марна: ужо з канца 2006 года ў Інтэрнэце ідзе жвавая дыскусія пра вартасці і пралікі навінкі. Праўда, пра гурт адназначна і не выкажашся, бо нават іхнюю стылістыку (hardcore) многія даследчыкі удакладняюць модным тэрмінам emo. Дый іхнія недахопы камусьці пададуцца вартасцямі. Напрыклад, ведаючы песні «Беларусь будзе вольнай» (з экс-вакалісткай мінскага «Тарпача» Светай Сугака), «БТ» (з дакладным прыпевам «Будзь Тупым»), «Памірае Радзіма» (у альбом не ўвайшла), можна казаць пра пэўную палітычную заклапочанасць музыкаў, але варта прыслухацца больш уважліва, і вы зразумееце, што тут толькі цвярозае агульначалавечае асэнсаванне жыцця. А раскручаная на канцэртах песня «Без цябе» (з падманлівым рэфрэнам «Без цябе свет стане чысцей») — зусім не пра бацьку кагосьці з музыкаў, а пра дзявочую здраду. А гучала ж песенька на Бангалоры! Праўда, не буду сцвярджаць, што хлопцы толькі схільныя банальна зарыфмаваць гатовыя штампы: «I love You/Without You». Іхнія тэксты рэальна заслугоўваюць абдумвання і аналізу. Яны рэальна неадназначныя, нават аб’ёмныя. І як памыляліся тыя, хто аднёс песню «OverDose» да банальнага лозунгу «Пчолы супраць мёду?». Бо яна рэальна супраць наркаты: «Амфітамін, потым гераін?/Спачатку вас шмат, потым ты адзін». Прызнацца, я сам слухаў гэты альбом з буклетам перад вачыма, таму што хлопцам усё ж ёсць што сказаць свайму слухачу. А слухач прагне зразумець усё гэта. І гавораць яны часта пра гэтак важнае, што вымушаны ўсё ж хавацца за псеўданімамі. «Таварыш Маўзэр» — гэта Янка Маўзэр (вакал), яшчэ адзін вакаліст Бор (магчыма, Барыс), гітарыст Kolhz, бубнар Ілля, бас-гітарыст Ігар і сэмплер UFO. Акурат гэтаму апошняму (UFO) належыць і эфектны малюнак на вокладцы дыска. Варта адзначыць канцэптуальнасць альбома: «Радасць» у іх пачынаецца «Стэрэа-Ўдыхам» і заканчваецца «Стэрэа-Выдыхам», а паміж гэтамі імгненнямі — цэлае жыццё. Тут і «Людзі», і «Гітлер капут», і «Шызафрэнія», і «БТ», і песня-перакананне «Я застануся»... У атачэнні неўтаймоўных рытмаў і пасажаў хардкору вылучаецца сваёй пяшчотай мелодыя «Калыханкі». А тое, што найбольш знакамітыя песні «Брудная вада», «Без цябе», «Беларусь будзе вольнай» не сталі высоўваць на авансцэну (яны ўвогуле ў канцы альбома, але перад «выдыхам», значыць усё ж не ў бонусах) сведчыць акурат пра важнасць задуманай хлопцамі канцэпцыі. Так што «Таварыш Маўзэр» прапануе ў дэбюце сур’ёзны прадукт — не праходзьце міма! Бо нават ў сталіцы ён выступаў паспяхова не толькі ў акадэмічнай канцэртовай зале «Мінск», але і ў сольных канцэртах на сцэнах клубаў «Арэна», «Рэактар» і г.д. Вітаўт МАРТЫНЕНКА,музычны крытык
|
|
|
Ещё новости раздела |
 |
С весны этого года редакция «Товарища» начала активно использовать такую форму диалога с читателями, как «прямые телефонные линии». В апреле и июне они прошли в Толочинском и Оршанском районах. Прошли, как уже писал «Товарищ», успешно. В первом случае за три часа редакция получила 30 телефонных звонков, во втором — 47.
|
 |
Уволенный якобы за срыв производства Василий Мамкин (на фото справа) в суде доказал свою невиновность. 20 августа суд Железнодорожного района Гомеля прекратил производство по делу В.Мамкина против ОАО «Электороаппаратура» по соглашению сторон.
|
 |
Начался капитальный ремонт 100-метрового штыка-обелиска — одного из уникальных сооружений мемориального комплекса «Брестская крепость-герой».
|
 |
Па звестках, якія атрымала Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, напрыканцы жніўня пачнецца працяг працы па пракладцы інжынернага калектара на тэрыторыі Мінскіх брацкіх могілак.
|
 |
Лета — пара фестываляў. І хоць у Беларусі з пэўнага часу ёсць праблемы з святамі (чужых не хочацца святкаваць, а свае не даюць правесці), але нават беларусам цёплае лета’2008 падарыла каскад запамінальных рок-фэстаў
|
 |
Перед родителями из некоторых европейских стран такой вопрос даже не стоит: один шлепок ребенка им может стоить свободы. Европа стремится покончить с телесными наказаниями детей, а Беларусь только-только становится на этот путь.
|
 |
Какими только способами не борются с алкоголизацией населения! Но проблема живуча и продолжает удивлять своими неприятными сюрпризами. Вот и недавно с пенсионеркой из Белоозерска произошла неординарная история.
|
 |
Когда говорят об изобразительном искусстве, то в первую очередь думают о живописи. В массовом сознании «живописец» и «художник» — синонимы. Так же предполагается, что «кто на что учился, тот с того и живет». Но в реальности цеховые границы в искусстве весьма размыты, так что, имея некую специализацию в качестве приоритетной, художник может быть вполне успешен и в смежной, и даже в весьма далекой.
|
 |
В Лиде в местном историко-художественном музее после реконструкции создана новая экспозиция, сообщила директор учреждения культуры Анна Драб.
|
 |
Обвинение в совершении преступления, предусмотренного ч. 2 ст. 318 Уголовного кодекса (выпуск в эксплуатацию технически неисправного транспортного средства либо незаконный допуск к управлению им) предъявлено Ольге Ментюк — супруге Романа Ментюка, виновного в ДТП под Минском 2 марта. Следствие проводится в УВД Минского облисполкома.
|
 |
В Беларуси планируется увеличивать прием студентов в медицинские вузы. Об этом сообщил министр здравоохранения Василий Жарко 28 июля в ходе онлайн-конференции на сайте Белорусского телеграфного агентства.
|
 |
27 августа коллегия Генеральной прокуратуры Беларуси обсудила проблему выполнения территориальными прокурорами Могилевской области решения коллегии «Об эффективности применения мер прокурорского реагирования по результатам проверок исполнения законодательства и качестве актов прокурорского надзора».
|
 |
В Гродно открылся первый дом ночного пребывания для людей без определённого места жительства. Однако новое для областного центра заведение пока не пользуется большим спросом.
|
 |
С прилавков белорусских магазинов исчезло практически все импортное спиртное средней цены – армянские и грузинские коньяки, чилийские, болгарские, грузинские, молдовские вина, чешские настойки и украинская водка.
|
 |
ООО "Завод автомобильных прицепов и кузовов "МАЗ-Купава" разработало новое поколение прицепов для туризма и отдыха модели 813400. Об этом сообщили корреспонденту БЕЛТA в ООО "Агентство деловых связей" со ссылкой на данные предприятия.
|
 |
Президент Беларуси Александр Лукашенко поручил внести предложение о повышении зарплаты учителям школ, работникам дошкольных учреждений, сообщили агентству "Интерфакс-Запад" в пресс-службе главы государства по итогам его встречи во вторник с министром образования Александром Радьковым.
|
 |
Намесьніца начальніка ўпраўленьня сярэдняй адукацыі міністэрства адукацыі Беларусі Валянціна Маеўская цьвердзіць, што школа мае ўсе падручнікі.
|
 |
Чего греха таить, школу перевели на 11-летку в атмосфере аврала, всего-то в течение нескольких месяцев. «А что учебники новые напечатали?», –– слышишь то и дело вопрос на книжных и школьных ярмарках. Конец августа –– самое время поговорить на эту тему.
|
|
|
|
|