«ИЗ ПЕРВЫХ УСТ» ЦІ АБ ПРАТЭСТНАЙ АПАЗІЦЫІ
30.03.2007 08:17
Комментарий
Гледачы БТ 28-га сакавіка «из первых уст» маглі даведацца, што ў мітынгу апазіцыі ля Акадэміі навук на дзень абвешчаньня БНР брала ўдзел 1,5 тыс. чалавек. Хоць вусны першыя, хлусня звычайная. Мітынгоўцаў было ў 5-6 разоў болей. І не зразумела ці то нашыя сілавікі даюць чалавеку такія заніжаныя лічбы, ці сам галоўны чалавек так баіцца народнага пратэсту, што не ў стане нават паглядзець аператыўныя здымкі? Таму абяцаньні першавуснага “надаваць па саплям” ды “не аддаць уладу” ужо не выглядаюць праўдападобнымі. Бо аднойчы схлусіўшы, не разлічвай на давер. Тым больш, што хлусня ня першая. Хутчэй традыцыйная, звычайная. Памятаю, як на перадвыбарным мітынгу на плошчы У. Леніна 25 лютага 1990г. 50-тысячны натоўп патрабаваў ад Першага сакратара ЦК КПБ зняць шапку. Яфрэм Яўсеевіч шапку зняў. Але ўвечары, прамаўляючы па БТ, колькасьць мітынгоўшчыкаў паменьшыў да 8 тысячаў чалавек. Ці то на БТ такая гукавая сістэма, якая перадае ня то, што гаворыць выступоўца. Ці то ў беларускага начальства такая зрокавая аберацыя – з 5-6 чалавек бачыць аднаго. Праўда, пры Я. Сакалове сама карцінка плошчы абвяргала словы Першага сакратара. Але прышлі новыя часы, калі “першыя вусны” ўжо ня ходзяць на мітынгі апазіцыі. І ня толькі не здымаюць шапкі але і не пацьвярджаюць свае словы нават змантаваным відэарадам. А першая за мінулы год масавая акцыя апазіцыі ўдалася. Хаця ўдалася толькі як акцыя пратэстная. Моладзь пагуляла па менскіх вуліцах з бел-чырвона-белымі сьцягамі. Паскандавала “Жыве Беларусь!” і паштурхалася з АМАПам. Але інфармацыйная функцыя акцыі не была выканана. Ня гледзячы на выдатны падбор прамоўцаў – В. Вячорка, А. Лябедзька, І. Казуліна, М. Бялых, А. Мілінкевіч ды іншыя. Бо недасканалая гукаўзмацняючая аппаратура не дазваляла чуць прамовы ўсім, хто праз две гадзіны ад прызначанага тэрміну нарэшце дабраўся да Акадэміі. У мяне няма піэтэту да “першых вуснаў” РБ. Але не магу не пагадзіцца з імі, што “пускаць да ўлады” пратэстную апазіцыю зараз нельга. Гэта тое ж самае, што пасадзіць за штурвал самалёта пяцігадовага хлопца. Такі самалёт далёка не паляціць. І не таму, што ў апазіцыі няма разумных галоў. А таму, што яна ніяк не можа аб’яднацца і выпрацаваць ясны несупярэчлівы план дзеяньняў. Такі план толькі распрацоўваецца. Ён павінны быць разгледжаны і зацьверджаны на бліжэйшым Кангрэсе дэмсіл. Але сам Кангрэс ніяк не збярэцца, бо лідэры “пратэстнай апазіцыі” гэтаму пярэчаць. Ім не патрэбны план палітычных і эканамічных рэформаў. Ім патрэбна ўлада. Такая ж неабмежаваная і некантралюемая, як у першага прэзідэнта РБ. Патрэбна, мабыць, “дэмакратычная” вертыкаль. Але чалавек на вяршыні вертыкалі не можа быць дэмакратам па вызначэньні. Гэта трэба ведаць экс-кандыдату ў прэзідэнты ад дэмакратычнай апазіцыі А. Мілінкевічу. І тым, хто разам з ім топіць КДС. Адно толькі добра. Лідэры “пратэстнай апазіцыі” нават пратэст арганізаваць добра ня могуць. Падалі заяўку на Кастрычніцкую плошчу, якая законамі абгароджана, як міліцэйскім кардонам. Дык паклапаціцеся прыдумаць, як яе апанаваць раней, чым АМАП яе заблакуе. Напрыклад, заняць яе сваімі прыхільнікамі ноччу. Ці адшукаць падземныя хады, каб нечакана вылезці з каналізацыйных люкаў. Ці спусьціцца на яе на парашутах. І не гаварыце, што гэта немагчыма. Міліцэйскі кардон прарвала народная артыстка Беларусі, славутая тэлевядучая Зінаіда Бандарэнка і пастаяла на плошчы. І ніхто не прыйшоў ей на дапамогу. А што можа адна жанчына? Так што штурм “чарвонаму дому” пакуль не пагражае. Нельга яго заняць, калі ня можаш заняць хаця б Кастрычніцкую плошчу. Таму трэба спыняць спэкуляцыю “плошчай” і правакаваць рэвалюцыйную моладзь. Моладзі трэба вучыцца палітычнай культуры. А “плошчу” і тысячы яе абаронцаў трэба спачатку арганізаваць, каб яна стала сілай. Зразумела, што гэта цяжка. І толькі Кангрэс, які прыме стратэгію дзейнасьці апазіцыі, дапаможа выканаць такую працу. А хто на Кангрэс ня пойдзе, так і застанецца з натоўпам, а не “майданам”. Бо майдан быў добра арганізаваны. Праф. Ю. Хадыка
|
|
|
Ещё новости раздела |
 |
Политический кризис в Украине будет разрешен исключительно демократическим путем. Об этом заявил Президент Украины Виктор Ющенко в интервью The Financial Times, сообщает пресс-служба главы государства. Говоря о текущей политической ситуации в стране, Президент охарактеризовал события в парламенте как "демонтаж системы противовесов украинской власти не в интересах демократии".
|
 |
Из 30 рассмотренных жалоб от претендентов в депутаты, которым окружные избирательные комиссии отказали в регистрации кандидатами, Центризбирком 3 сентября отменил только 5. Полку кандидатов в депутаты Палаты представителей прибыло на пять человек. Многие округа с легкой руки вначале окружкомов, а затем – Центризбиркома остаются безальтернативными.
|
 |
Отборочный матч молодежного чемпионата Европы между сборными Грузии и Польши может пройти 10 сентября в Минске. Об этом 2 августа на пресс-конференции в Минске сообщил председатель Белорусской федерации футбола Геннадий Невыглас.
|
 |
В белорусских условиях иногда довольно сложно определить, чем вызваны те или иные решения правительства. Вот и постановление Министерства экономики № 127 от 27 августа 2008 года, которое ограничивает общую торговую наценку на импортные товары, вызывает, мягко говоря, недоумение. Могу догадываться, что министерство убеждено в том, что ввозные цены импортерами занижаются, а с ними уменьшаются таможенные платежи и налог на добавленную стоимость.
|
 |
Права человека в Беларуси нарушаются серьезно и систематически. Так считает генеральный секретарь Международной федерации прав человека (МФПЧ) Луис Гийермо Перез. Он общался с журналистами в Минске.
— Беларусь признала Пакт ООН о гражданских и политических правах, который включает в себя запрещение пыток в тюрьмах. Однако белорусская Конституция, формально включая в себя подобные нормы, нуждается в реформировании в отношении защиты гражданских свобод.
|
 |
Белорусские правозащитники намерены серьезно заняться проверкой системы лечебно-трудовых профилакториев (ЛТП). Как утверждает правозащитник Валентин Стефанович, само существование этих учреждений имеет мало общего с законом.
|
 |
30 жніўня Сойм Партыі БНФ вырашыў: да 23 верасня кандыдаты ў дэпутаты ад Партыі БНФ мусяць сысці з выбарчай кампаніі. Яшчэ адзін, апошні перад выбарамі Сойм, прызначаны на 20 верасня, на якім будзе прымацца канчатковае рашэнне.
|
 |
…Меня давно уже не оскорбляли. Но вот как-то попалась на глаза первая страница «Советской Белоруссии», где безымянный автор, в контексте взрыва 4 июля в Минске, писал о «лакействующих журналистах», которые «…безжалостно травят толерантное белорусское общество. Без устали, энергично и изобретательно одних белорусов науськивают на других».
|
 |
21 сентября Политсовет Объединенных демократических сил соберется, чтобы решать вопрос о выходе из избирательной кампании. Такое решение принял 31 августа Политсовет ОДС, на котором присутствовали кандидаты в депутаты Палаты представителей по «единому списку» ОДС. Политсовет дает шанс властям исправить ситуацию с ходом избирательной кампании, в противном случае субъекты ОДС готовы выйти из парламентской кампании.
|
 |
Под занавес своего существования в качестве министерства статистическое ведомство страны объявило о бурном росте количества малых предприятий в Беларуси. За 12 месяцев их число увеличилось более чем на треть и на 1 июля составило 50,7 тысячи. Достигнут, так сказать, исторический максимум.
|
|
|
|
|