Все номера     Пишите нам
Суббота, 11 октября 21:54 Поиск по сайту:
Я ЛЮБЛЮ ПЕРШАМАЙ…
10.04.2007 16:26

Гэта адно са святаў якія немагчыма выкарчаваць з людской свядомасці, лічыць знакаміты філосаф, доктар навук Валянцін Акудовіч.

…Чытаю паведамленні пра тое, што ў гарвыканкам пададзены заяўкі на святкаванне Першамая і становіцца радасна на душы. Бо я люблю Першамай і думаю, што яго любяць усе - незалежна ад стаўлення да ідэалогіі, у якую ён афарбоўваецца.

Вытокі гэтых пачуццяў на паверхні - гэта, найперш, свята вясны. Яно атаясамліваецца са светлымі эмоцыямі і светлымі, радаснымі колерамі. І за савецкім часам усе гэтыя шэсці, міцінгі , на якія мы тады хадзілі – яны не псавалі свята. І нават былі арганічнымі па настрою, па уздыму, па пачуццях.

Больш за тое, я лічу што акрамя веснавой асноўнай складовай свята, з майго гледзішча, і яго ідэалагічная складовая ( як ні скептычна я стаўлюся да усіх ідэалогій) вельмі слушная. Бо чалавеку патрэбна праца і, па сапраўднаму, яна нясе радасць бо памагае ствараць жыццё. Праца як радасць – гэта я разумею і падтрымліваю.

Праўда, пад гэта шмат чаго было нагрувашчана, але пры усім пры тым, з усіх свецкіх святаў я заўсёды буду адстойваць, найперш, гэта веснавое свята працы. І мяркую што яго трэба святкаваць незалежна ад таго як дзяржава яго святкуе і ці святкуе наогул.

Прынамсі, нават не трэба прыкладаць намаганняў каб яно захавалася ў народзе. Яно захаваецца само. І не толькі яно.

Да прыкладу, вазьміце восьмае сакавіка. Колькі ні іранізуй наконт Клары Цэткін і каго заўгодна, выкарчаваць веснавое жаночае свята з людской свядомасці практычна немагчыма, бо яно запатрабавана. І замяніць яго няма чым.

Першамай таксама запатрабаваны і яго таксама няма чым замяніць. Упэўнены, што ў гэты день убачу на вуліцах Мінска шмат сяброў і знаемых якія любяць першамай і будуць святкаваць яго – няхай і кожны па свойму.

На форуме статья не обсуждалась

Комментарий:
Логин:
Пароль:
???? ??'??????? ????????????? ????? ???????????!
 Ещё новости раздела
Анатолий Гуляев: а юность ушедшая все-таки смертна…( поэма о приватизации колхозного жилья).
Ющенко не будет смотреть на "крокодильи слезы" и просит не делать трагедии
Игорь Рынкевич: Указа о помиловании никто не видел…
Бернд Штанге: только на победу!
Ганна Хітрык: «Галоўнае, каб тэатр выконваў сваю высокую задачу – і мастацкую, і маральную, і грамадзянскую…”
Анатоль Ляўковiч: супрацоўнiцтва, але – на ўмовах
Премьер Туск будет лоббировать интересы польских судоверфей
Cтанислав Богданкевич: Рискованно уповать на российский рубль, как на антикризисный зонтик
Виктор Горбачев: Предприниматели опять выйдут на площадь
Анатолий Гуляев: время расстрелянных душ