Все номера     Пишите нам
Вторник, 2 декабря 09:56 Поиск по сайту:
ДУДАРСКІ ФЭСТ
"Товарищ", № 596 за 12 апреля 2007 г.

У Беларусі хутка пашыраецца грамадскі рух па вяртанню аднаго з самых старажытных і містычных беларускіх інструментаў — дуды (беларускай валынкі). 4 мая 2006 года быў пакладзены пачатак традыцыі правядзення штогадовага «Дударскага фэсту», мэта якога — склікаць на сустрэчу дудароў і стварыць умовы для іх творчага супрацоўніцтва. «Дударскі фэст — 2006» выклікаў беспрэцэдэнтную ўвагу СМІ — здымачныя групы 6 тэлеканалаў, журналісты 5 радыёстанцый і 12 газет. Падрыхтаваны прафесійны запіс фестываля (мастэрынг студыі DP-records).

Чарговы фестываль — «Дударскі фэст — 2007» — адбудзецца 2022 красавіка ў Мінску. Гэта вялікая сустрэча беларускіх дудароў пры ўдзеле гасцей з Польшчы і Літвы. У праграме два канцэрты — 20 красавіка ў КЗ «Мінск» (малая зала) і 22 красавіка ў клубе «Стэп».

21 красавіка пройдзе Міжнародная навуковая канферэнцыя пад назвай «Традыцыі захавання дударскай традыцыі».

На фестывальных сцэнах будуць гучаць беларускія, галісійскія, шатландскія, шведскія і латышскія дуды. У фестывалі будзе прадстаўлена дударская музыка ўсіх накірункаў — ад традыцыйнага фальклора і да рока з дудамі. Гурт «Стары Ольса» выканае сярэднявечныя еўрапейскія танцы і старадаўнія беларускія песні. Рок-гурт «Litvintroll» выступіць «у акустыцы» з сапраўднай шатландскай дудой. «Келіх кола» прадставіць публіцы беларускі і латгальскі фальклор 30х гадоў — спалучэнне беларускіх дудаў з нямецкім акардэёнам. Дудары Юрась Панкевіч і Дзяніс Сухі прадставяць рэканструкцыю аўтэнтычнай беларускай манеры грання на дудзе. Магілёўскі гурт «За парогам» пакажа галісійскую дуду. Гурты «Ліцьвінскі хмель» і «Testamentum terrae» (Мінск) выступяць на фестывалі з праграмай, дзе будзе прадстаўлена і беларуская, і еўрапейская дударскія традыцыі.

У фэсце будзе ўдзельнічаць адзін з самых паважаных беларускіх майстроў дуды — Алесь Лось, які са сваёй капэлай выканае дударскую музыку розных рэгіёнаў Беларусі. Гурт «Ceilidh Ceol» сыграе традыцыйную ірландскую і шатландскую музыку, выкарыстоўваючы шатландскую дуду. Сваю дударскую традыцыю прадставяць аўтэнтычныя музыкі з Польшчы і Літвы. Фольклорны гурт «Кудзьмень» пазнаёміць публіку з беларускай дударскай музыкай у спалучэнні з традыцыйнымі беларускімі мужчынскім спевамі.

На апошнім канцэрце ў клубе «Стэп» гурт «Litvintroll» выканае рок-праграму з выкарыстаннем беларускіх і шатландскіх дудаў.

20 красавіка ў малай залі к/з Мінск адкрыцьцё «Дударскага Фэсту». Удзельнічаюць: «Стары Ольса», «Тэстамент», «Келіх кола» (Беларусь), «Mosaic», «Dudziarzy Wielkopolski» (Польшча), «Vydraga» (Літва). Пачатак у 19.00.

22 красавіка ў клубе «Стэп» працяг «Дударскага фэсту». Удзельнічаюць: «За парогам», «Капэля Алеся Лася», «Кудзьмень», «Літвінтроль», «Келіх кола», «Ліцьвінскі хмель», «Стары Ольса» (Беларусь), «Dudziarzy Wielkopolski» (Польшча), «Vydraga» (Літва). Пачатак у 14.00.

Уласн. інф.

(даведкі: 6490888, 7662425)

На форуме статья не обсуждалась

Комментарий:
Логин:
Пароль:
???? ??'??????? ????????????? ????? ???????????!
 Ещё новости раздела
Дешевый обман
Отрапортовали приписками
Будет ли старая метла мести по-новому?
Читай по цифрам
Из-за пожара в общежитии на улице Сурганова в Минске было эвакуировано 30 человек
В Беларуси отменена необходимость получения в налоговых органах юрлицами и индивидуальными предпринимателями некоторых справок
За минувшие выходные в Беларуси в ДТП погибло 22 человека
68-летний житель Брестского района отключил из хулиганских побуждений местную трансформаторную подстанцию
В Светлогорске открыт памятный знак жертвами ВИЧ-инфекции
1,4% респондентов о ВИЧ-инфекции и не слышали
Белорусские туристы «приземлились» из Таиланда
Беларусь получит полтора миллионов евро
Миноблсуд рассмотрит жалобу Романа Ментюка
Польские перевозчики протестуют на белорусской границе