Все номера     Пишите нам
Понедельник, 8 сентября 01:53 Поиск по сайту:
АДМЕНІЦЬ ІЛЬГОТЫ ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ І СТУДЭНТАЎ
15.04.2007 09:55

Скідкі на праезд для студэнтаў і лекі для самых маленькіх мы даўно ўспрымаем як належнае. Нядаўна ўрад абвясціў дэпутатам: гэтыя льготы "лішнія". Гэтую навіну падчас прэс-канферэнцыі з беларускімі журналістамі пацвердзіў і Аляксандр Лукашэнка. Неўзабаве беларусаў чакае адмена льгот.

Як стала вядома “КП в Беларуси”, плануецца пазбавіць дзяцей да трох гадоў бясплатных лекаў, якія цяпер ім належаць па законе. Навучэнцаў і студэнтаў – 50% скідкі на праезд у гарадскім грамадскім і прыгарадным транспарце.

Навучэнцаў і студэнтаў-очнікаў яшчэ і 50% скідкі на праезд у рэспубліцы з 1 кастрычніка па 30 чэрвеня па суботах, нядзелях і святах. Не змогуць за палову кошту скатацца студэнты-очнікі дадому і ў дні зімовых вакацыяў. Ім належыла такая палёгка ва ўсе дні тыдня з 1 студзеня па апошні дзень лютага.

Дзяцей-інвалідаў могуць пазбавіць права на 50% скідку на праезд па краіне. (Ездзіць з скідкай ім можна было з 1 кастрычніка па 15 траўня і адзін раз у астатні час года.) Акрамя таго, дзецям, якія пакутуюць на тэрмінальную стадыю хранічнай нырачнай недастатковасці выдавалася штогадовае грашовае кампенсаванне выдаткаў на транспарт. Стваральнікі законапраекта палічылі і гэта лішняй ільготай.

Законапраект па ўдасканаленні льгот яшчэ не гатовы канчаткова – магчыма, дэпутаты адваююць некаторыя з пералічаных льгот, або прадстаўнікі грамадскіх арганізацый – з імі парламентары будуць сустракацца 27 красавіка. На канец траўня ў “палаце прадстаўнікоў” запланавана паставіць канчатковую кропку ў пытаннях льгот.

Аляксандр ЛУКАШЭНКА: "Льготы будуць пераарыентавныя на сям`ю"

“Што тычыцца праекту закона і рэакцыі насельніцтва, якія цяпер абмяркоўваюцца ў парламенце, яшчэ мінулы парламент павінен быў прыняць гэты закон. І абмяркоўваць няма чаго. Гэта льготы, якія ўжо сёння маім рашэннем не дзейнічаюць. Іх трэба проста сёння занесці ў закон, паправіць закон. Але гэта было не папулярна перад выбарамі. Тады я пайшоў насустрач парламентарам, не стаў прымушаць урад рэгуляваць гэтыя пытанні. Выгодна, не выгодна, але трэба ў закон змены ўносіць. І я ўжо некалькі разоў, прымаючы рашэнне, тлумачыў, чаму мы гэтыя льготы не павінны даваць. Гэтыя льготы будуць пераарыентаваныя на шматдзетных дзяцей, на дзіцячае харчаванне, на маці, на сям`ю, на ахову здароўя ў плане родадапамогі. Чаму я гэта зрабіў? Каб мяне не папракнулі, што забраў і аддаў прамысловасці. Не, я аддаў дзецям. І нават больш аддамо, чым аб`ёмы льгот, якія мы ліквідуем”.

(На прэс-канферэнцыі 12 красавіка).

www.charter97.org

На форуме статья не обсуждалась

Комментарий:
Логин:
Пароль:
???? ??'??????? ????????????? ????? ???????????!
 Ещё новости раздела
В строю осталось только 78
Елена Еськова: «Женщина не должна мыслить патриархально»
Выборы без выбора
Учеба для профсоюзных лидеров
Задержан и… исчез
Белорусские выборы обсуждаются в Вильнюсе
Несостоявшееся доверенное лицо
На выборах власть намерена использовать принцип: не важно, как голосуют, главное — кто считает голоса, заявил кандидат в депутаты Дмитрий Шиманский
Коммунисты идут к избирателям
ЦИК отверг предложения партийных коллег
БДИПЧ ОБСЕ: Внешних признаков того, что в Беларуси проходят выборы, крайне мало
Центризбирком проигнорировал наблюдателей
Еще три кандидата