Все номера     Пишите нам
Среда, 20 августа 14:31 Поиск по сайту:
ТАКТЫКА І ТЭХНАЛОГИЯ АПАЗІЦЫЙНЫХ АКЦЫЙ
"Товарищ", № 597 за 19 апреля 2007 г.

Рыхтуючы масаваю акцыю, неабходна найперш адказаць сабе на пытанне, якую мэту яна мае. Інфармацыйную ці пратэстную? Зразумела, што ў нашых умовах і мірныя інфармацыйныя акцыі пераўтвараюцца ў пратэстныя, але ж 25 сакавіка, ці 26 красавіка, ці 27 ліпеня, відавочна, галоўная мэта — інфармацыя. У нашай сітуацыі пануючай хлусні і дэзынфармацыі толькі масавымі акцыямі можна нагадаць беларускаму народу пра трагедыю чарнобыльскай катастрофы і тых, хто хавае праўду пра яе наступствы. Нарэшце пра Дэкларацыю Незалежнасці, якая была прынятая 27 ліпеня 1990 г. Таксама інфармацыйны характар мелі перадвыбарчыя сходы, пакуль не былі забаронены рэжымам А.Лукашэнкі.

За словам праўды

Характар іфармацыйных акцый мірны. Ім павінна папярэднічаць актыўная прапагандыцкая кампанія. Таму арганізатары мусяць прыняць усе захады, каб не выйсці за межы закона, які б ён не быў і ўнікнуць сутыкненняў з міліцыяй.

Самы характэрны прыклад мірнай акцыі — 40тысячны мітынг 20 лютага 1989 г. на стадыёне «Дынама». Ішла кампанія па выбарах народных дэпутатаў СССР. На мітынгу выступілі не толькі лідэры БНФ але і прафсаюзныя актывісты і прафесар М.Куняўскі, адзін з яркіх прыхільнікаў эканамічных рэформаў.

Тады, ў канцы 80х гадоў мінулага стагоддзя, ўлада не спрыяла дэмакратычнаму руху, які нарадзіўся. Часам мірная інфармацыйная акцыя набывала пратэстны характар па віне ўлады. Першы Чарнобыльскі шлях, які адбыўся 30 верасня 1989г., гэтаму яскравы прыклад. БНФ рыхтаваў яго загадзя.. Трэба было прарваць блакаду маўчання аб памерах катастрофы на ЧАЭС. Нашы прадстаўнікі аб’ехалі забруджаныя раёны і падрыхтавалі прыезд у Мінск людзей, якія сталі ахвярамі радыяцыі. Заяўку на шэсьце падпісаў у тым лiку i я. Мне і давялося выступаць з патрабаваннем дазволу аж на паседжанні СМ БССР. І дазвол далі. Шэсце, пад мерныя ўдары звона, пачалося ад гадзіннікавага заводу. Людзі глядзелі з вокнаў дамоў, спыняліся на ходніках. Гандляркі пакідалі прылаўкі і выходзілі на вуліцу. Толькі на пл. Леніна высветлілася, што ўлада ўсё ж падманула. Гукаўзмацненне, якое транслявала прамоўцаў пад час афіцыйных святаў, было выключанае. Таму 30тысячная калона спынілася ля фасаду педінстытута. З невысокіх прыступак да сабраўшыхся прамаўлялі Алесь Адамовіч, расiйскі акадэмік Яўген Веліхаў, Васіль Якавенка ды іншыя. Прагучаў верш Наталлі Арсеньневай «Магутны Божа»...

Заяўнікі мітынгу былі прыцягнутыя да адміністратыўнай адказнасці. Суд Маскоўскага раёну аштрафаваў Генадзя Грушавога і мяне. Зянон Пазняк у суд не з‘явіўся, і міліцыя тры месяцы не магла яго затрымаць. Бо не вельмі хацела.

Больш цяжкія наступствы меў Чарнобыльскі шлях-96. Хаця ўжо была выпрацаваная тактыка папярэдняга ўзгадненьня маршрута шэсьця і месца мітынга з гарадскою ўладаю, мы зноў сутыкнуліся з падманам. Заяўнікамі шэсьця былі Г.Карпенка і я. Узгоднены маршрут пралягаў ад Акадэміі навук да цырка і далей па вуліцах Я.Купалы, М.Багдановіча і Машэрава да Палаца спорту. Але людзей сабралася вельмі многа і дамова аб шэсьці па тратуарах была адразу парушана. 50тысячная калона рухалася проста па праспекце. Каля філармоніі шлях ёй перакрыла міліцыя, патрабуючы далей ісці па вуліцы Краснай.

Але спыніць рух агромнай масы людзей, якія ведалі маршрут, было немагчыма. Міліцэйскі кардон быў прарваны і перакулены две міліцэйскія машыны. І тут міліцыя пусціла ў ход дручкі. Калона ўсё ж праклала сабе шлях, ня гледзячы на тое, што больш чым 200 чалавекам давялося потым звяртацца ў шпіталі. Супраць 10 удзельнікаў шэсця былі ўзбуджаныя крымінальныя справы.

Ганьба!

Пратэстныя акцыі, наадварот, часта маюць адмоўны водгук. Не таму, што яны несвоечасовыя, а таму, што канчаюцца сутычкамі з міліцыяй, сэнс якіх не зразумелы. Большасць людзей не любяць біцца, а некаторыя і не могуць. Характэрны прыклад — другі «Марш свабоды», калі калонай кіраваў М.Статкевіч.

Ён правільна прадугледзеў нечаканы ход, каб збіць з толку міліцыю. Людзі замест руха ў бок Акадэміі навук з плошчы Я.Коласа пайшлі па вуліцы В.Харужай. Потым па вулiцы М.Багдановіча скіравалі ў бок цэнтра горада. На перакрыжаванні з вуліцай Варвашэні павярнулі ўлева і выйшлі на праспект Францыска Скарыны. Праход на пл. Перамогі быў перакрыты міліцыяй. І тут Статкевіч дапусьціў памылку. Ён па вуліцы Першамайскай завёў людзей у пастку каля моста цераз Свіслач. Мост быў перакрыты «касманаўтамі» са шчытамі. Далейшы масавы рух быў немагчымы. А побач выпадкова ці наўмысна ляжалі груды камянёў. БТ потым доўга паказвала «бойку на Свіслачы» і шкадавала аднаго «касманаўта», якому давялося звярнуцца да ўрачоў. У выніку ідэя «Марша свабоды» адышла ў нябыт.

Заяўка на пратэстную акцыю — чыстая фармальнасць. Патрэбны план і, галоўнае, патрэбны адпаведны настрой у грамадстве. Так было 2 красавіка 1996г., калі А.Лукашэнка паляцеў у Маскву біць крышталь аб падлогу ў Крамлі. Ён хацеў тады заняць там найвышэйшую пасаду. БНФ падаў заяўку на мітынг пратэсту на плошчы Незалежнасці, хаця была вядома, што дазволу не будзе. Таму нашы пікеты былі расстаўлены перад міліцэйскімі кардонамі на ўсіх вуліцах, якія вялі на плошчу. Усе яны ведалі, што людзей трэба весьці да Палаца спорту. Розныя калоны дабіраліся да месца мітынгу рознымі шляхамі. Амаль увесь цэнтр гораду пабачыў пратэстуючых. Але ніякіх сутычак не было. Масавасць гэтага пратэстнага мітынгу паспрыяла яшчэ большай масавасці Чарнобыльскага шляху і выбуху «гарачай вясны» 1996г.

Ні богу свечка, ні чорту качарга!

Здавалася б, што акцыя 25 сакавіка бягучага году была арганізаваная па такому сцэнару. За выключэннем таго, што планавалася інфармацыйная акцыя, а атрымалася пратэстная. Толькі не ведама супраць чаго? У выніку мітынг адбыўся ў недазволеным месцы. Таму гукаўзмацняльная аппаратура працавала дрэнна. Яе нельга было разгарнуць і адрэгуляваць загадзя. На працягу большай часткі мітынгу выступоўцаў заглушалі міліцэйскія загады ды пагрозы. Нейкі правакатар падкінуў тэзу, што моладзь не пойдзе на плошчу Бангалор.

Яшчэ больш блытаніны было ў сакавіку мінулага году. У дзень выбараў на плошчы сабраліся людзі, гатовыя пратэставаць супраць фальсіфікацый. Іх трэба было весьці да ЦВК, калі не да Чырвонага дому. У міліцыі не магло быць вялікай рашучасці біць, бо яна не ведала яшчэ вынікаў выбараў, як праз шэсць дзён, калі Лукашэнка быў афіцыйна абвешчаны абраным. Але 19 сакавіка А.Мілінкевіч заклікаў людзей разыходзіцца, чым дэмабілізаваў пратэстныя настроі і фактычна прызнаў сваю паразу. А ў святочны дзень 25 сакавіка А.Казулін павёў частку мітынгоўцаў на «штурм Акрэсціна», у чым не было ўжо ніякага сэнсу.

Безумоўна, акрамя прадуманага плану акцыі вельмі важным з‘яўляецца своечасовая і несупярэчлівая інфармацыя аб ёй. Улёткі, здаецца, перажылі свой час. Пад’езды многіх дамоў закрытыя, а тыражы незалежных газет мізэрныя. Трэба шукаць новыя каналы інфармацыі — інтэрнет, кідкія налепкі і г.д. Але і яны будуць эфектыўныя, калі будзе адзіны план і не будзе некалькіх незалежных цэнтраў арганізацыі. Масавыя акцыі — лакмусавая паперка адзінства апазіцыі.

Зараз у палітычнай атмасферы Беларусі адчуваецца набліжэнне навальніцы. Магчыма, што ўзрасце палітычная актыўнасць насельніцтва. Апазіцыі, за плячыма якой 20 год змагання, трэба быць гатоваю да таго, каб падвышаць масавасць сваіх акцый. Для гэтага не трэба рабіць адны і тыя ж памылкі.

Юрый Хадыка, намеснік старшыні Партыі БНФ

На форуме статья не обсуждалась

Комментарий:
Логин:
Пароль:
???? ??'??????? ????????????? ????? ???????????!
 Ещё новости раздела
Олег Гулак, Председатель общественного объединения «Белорусский Хельсинкский комитет»: «Государя» нет. И «государевых слуг» тоже.
С возвращением Вас!
Разам з людзьмі
Горячие дни нежаркого лета
«Провыпиваете» свои права
Назад в будущее
Формирование участковых избирательных комиссий проходило непрозрачно, заявляют правозащитники
Миссия СНГ делает упор на долгосрочное наблюдение за парламентскими выборами в Беларуси
Со стороны всех участников избирательного процесса в Беларуси отмечены случаи досрочной предвыборной агитации, отмечают правозащитники
Негосударственные СМИ значительно шире, нежели государственные, представляют участников избирательного процесса, считают в БАЖ
30 представителей ОГП выдвигаются в депутаты
Лебедько и Козулин: нужна консолидация
Одному из лидеров Партии БНФ поставили условие
Участковые комиссии сформированы
Судьба «Горизонтали» может решиться 20 августа
Не выборы, а сплошное разочарование