УЛАДЫ ПАПРАСІЛІ ПРАБАЧЭННЯ Ў ЖЫХАРОЎ ВУЛІЦЫ КАРЛА МАРКСА МЕНСКА
13.03.2008 08:54
Менскі гарвыканкам афіцыйна папрасіў прабачэння ў жыхароў вуліцы Карла Маркса. Пра гэта паведаміў жыхар дому № 17 Зміцер Марчанка. «Рашэнне аб кампрамісным варыянце па пытанні адсялення жыхароў было прынятае дзякуючы кіраўніку дзяржавы», – лічыць жыхар. Паводле яго слоў, Менгарвыканкам прыняў рашэнне не адсяляць жыхароў дамоў па вул. Карла Маркса падчас яе рэканструкцыі, пра што паведаміў жыхарам 12 сакавіка старшыня камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва гарвыканкама Віктар Нікіцін, паведамляе БелаПАН. Як паведаміў З.Марчанка, у выніку перамоваў горадабудаўнічых службаў з ініцыятыўнай групай грамадзян, якія пражываюць на вуліцы К.Маркса, вырашана, што будуць пераселеныя толькі жыхары кватэр, размешчаных на першых паверхах. «Нікіцін паведаміў нам, што пры вырашэнні гэтага пытання горадабудаўнічыя службы недапрацавалі. Нам прынеслі афіцыйныя выбачэнні, якія былі прынятыя. Акрамя таго, жыхароў першых паверхаў запэўнілі ў тым, што іх правы пры перасяленні не будуць ушчэмленыя», – адзначыў З.Марчанка. Паводле яго слоў, Менгарвыканкам прыняў рашэнне абмежавацца добраўпарадкаваннем дваровых тэрыторый, прывядзеннем у належны выгляд фасадаў дамоў, будаўніцтвам парковак і іншых аб'ектаў інфраструктуры. «Ініцыятыўная група лічыць, што такое рашэнне было прынятае выключна дзякуючы нашым зваротам да кіраўніка дзяржавы. Мы выдатна разумеем, што ў сталіцы павінна быць пешаходная вуліца, але – не за кошт грамадзян. І тое, што рашэнне аб стварэнні пешаходнай вуліцы было прынятае, мы толькі вітаем. А тое, што пагадненне жыхароў вуліцы Карла Маркса з Менгарвыканкамам было прынятае – гэта вынік нашых сумесных высілкаў: і жыхароў вуліцы, і Менгарвыканкама, і прэзідэнта», – мяркуе З.Марчанка. Пад адсяленне раней падпадалі жыхары больш як 80 кватэр, размешчаных у дамах №№ 7, 9, 19, 21а па вуліцы К.Маркса, а таксама ў доме № 17 па вуліцы Валадарскага. Паводле архітэктурнага плану развіцця Менска, вуліца К.Маркса павінна была стаць пешаходнай, а ў названых дамах планавалася размясціць трохзоркавую гасцініцу, казіно і гандлёвы цэнтр. Дом № 21а ўвогуле планавалася знесці, а на яго месцы пабудаваць аўтастаянку.
|
|
|
Ещё новости раздела |
 |
В течение года в Пуховичском районе проходит противостояние власти и жителей населенных пунктов, прилегающих к предполагаемому месту строительства российского завода по производству средств защиты растений ЗАО «Август-Бел», а проще говоря – завода ядохимикатов. Полностью игнорируя статью 46 Конституции, Указ президента № 726 от 14 декабря 1999 года, Орхусскую конвенцию, чиновники дали разрешение на строительство экологически вредного предприятия в густонаселенном регионе.
|
 |
Увы, 31 января 2008 года вышло в свет Постановление Совета Безопасности Беларуси о строительстве атомной электростанции. Официально назначена и временная точка поворота к возврату в ядерное прошлое — 2009 год.
Подготовка к ядерному реваншизму длилась несколько лет.
|
 |
Рано родители и дети радовались, что Минобразования, наконец, через несколько лет школьной реформы, заметило, что так и не добилось одной из главных ее задач — пятидневной учебной недели. Кто мог предположить, что желание облегчить жизнь школярам будет грозить чуть ли не новой школьной реформой?
|
 |
В первые дни мая приобрести цемент на строительных рынках в Бресте можно только по большой удаче. Первоапрельское повышение цен не привело к исчезновению дефицита.
|
 |
Выступая перед депутатами и министрами с ежегодным посланием, Александр Лукашенко потребовал, чтобы к концу пятилетки средняя зарплата была доведена до 700 долларов. Это реально, поспешил подтвердить вице-премьер Андрей Кобяков.
|
 |
Выступаючы перад парламентам, А.Лукашэнка падкрэсліў, што «з эксперыментамі ў школьнай адукацыі трэба заканчваць». Незалежныя эксперты лічаць, што пераход на 11-гадовую сярэднюю адукацыю – абсурдны эксперымент.
|
 |
Средняя зарплата в нашей стране к концу 2010 года должна составить 700 долларов. Такую задачу поставил Александр Лукашенко, выступая с посланием белорусскому народу и Национальному собранию. Судя по всему, это заявление главы государства оказалось не домашней заготовкой, а экспромтом.
|
 |
По итогам первых трех месяцев 2008 года кошельки белорусов «пополнели» на 8,3% по сравнению с аналогичным периодом прошлого года. Но таких темпов роста зарплаты может не хватить для того, чтобы через два с половиной года выйти на среднемесячную заработную плату в 700 долларов, как того потребовал недавно Александр Лукашенко.
|
 |
Проблемы пенсионного обеспечения осознаются обществом достаточно противоречиво. С одной стороны, большинство населения осознает, что государство в недостаточной степени заботится о пенсионерах, что средняя пенсия в стране далека от уровня, который можно назвать достойным. С другой стороны, население достаточно пассивно принимает текущую ситуацию, почти не озадачиваясь возможностями альтернативных пенсионных систем.
|
 |
За первый квартал 2008 года адресная социальная помощь назначена 130 тыс. граждан Беларуси, чей среднемесячный доход был ниже бюджета прожиточного минимума.
|
 |
В Беларуси с мая на 4,8% возрастают размеры государственных пособий семьям, воспитывающим детей. Это обусловлено утверждением нового бюджета прожиточного минимума
|
 |
Деревянным веслом в обыкновенной ванне перемешивали фарш для пельменей в ООО “Максим”, а полутуши, поставляемые в цех полуфабрикатов, шли в дело даже без зачистки и мойки.
|
|
|
|
|