Все номера     Пишите нам
Суббота, 11 октября 15:26 Поиск по сайту:
ЦІСК НА "МАЛАДЫ ФРОНТ" УЗМАЦНЯЕЦЦА
20.04.2007 14:50

19 красавіка у крымінальнай справе незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт" стала на аднаго абвінавачанага больш. У Баранавічах на допыт выклікалі Яраслава Грышчэню. З хлопца ўзялі падпіску аб нявыездзе.

Баранавіцкі маладафронтавец стаў шостым абвінавачаным у дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт".

Раней такі статус Наста Палажанка, Зміцер Хведарук, Алег Корбан, Барыс Гарэцкі, Аляксей Янушэўскі. У 2006 годзе па гэтай жа справе асудзілі лідэра арганізацыі Зміцера Дашкевіча.

Маладым людзям пагражае або штраф, або арышт на тэрмін да шасці месяцаў, або пазбаўленне волі на тэрмін да двух гадоў.

Трэба зазначыць, што якраз цяпер кіраўніцтва "Маладога фронту" спрабуе ў чарговы раз атрымаць дзяржаўную рэгістрацыю сваёй арганізацыі.

У інтэрв'ю "Товарищу" адзін з лідэраў "Маладога фронту" Барыс Гарэцкі паведаміў, што, хутчэй за ўсё, Яраслаў Грышчэня будзе не апошнім абвінавачаным у гэтай справе. "Ёсць падставы казаць, што ўлады могуць значна павялічыць кола абвінавачаных. Учора на допыт выклікалі ня толькі Грышчэню. Допыты на тую ж тэматыку — удзел у арганізацыі, склад кіраўніцтва, пляны — прайшлі у Магілёве і Бабруйску. Увогуле, з рэгіёнаў ідуць звесткі аб узмацнені ціску на маладафронтаўцаў", — сказаў Б.Гарэцкі.

Нагадаем, што допыты і затрыманні сяброў гэтай арганізацыі пачаліся перад 25 сакавіка, што тады звязвалі з жаданнем улады не дапусціць да ўдзелу ў вулічных акцыях актывістаў "Маладога фронту".

"Цяпер, калі ўсё гэта працягваецца, можна казаць ужо не пра нейкае запужванне моладзі напярэдадні акцый, як меркавалася раней, а пра новую стадыю дзеянняў рэжыму. Улада мэтанакіравана працягвае ліквідацыю ўсіх незалежных аб'яднанняў і арганізацый. Гэта ўжо накіраваная вайна", — лічыць Б.Гарэцкі.

Пры гэтым, паводле актывіста, нейкага страху, хоць гэта ўсё становіцца небяспечным, у сяброў арганізацыя няма. "Да нас прыходзіць усё больш людзей. Магчыма, гэта якраз адваротны эфект заведзенай справы, бо пра арганізацыю больш пішуць, больш становіцца вядомай яе мэты і г.д. Не думаю, што рэпрэсіямі "Малады фронт" можна знішчыць", — падкрэсліў Б.Гарэцкі.

На форуме статья не обсуждалась

Комментарий:
Логин:
Пароль:
???? ??'??????? ????????????? ????? ???????????!
 Ещё новости раздела
Всем спасибо!
Видела всё собственными глазами
Когда пробок станет меньше?
Палата представителей приняла во втором чтении проект закона о кредитных историях
Вертикальщики скрывают свои доходы
Опять избита правозащитница Яна Полякова
Сенаторы одобрили декрет о переходе в Беларуси на 11-летнюю систему школьного образования
Вчера на минской кольцевой была пробка в три километра
На одном участке дороги в Минске столкнулось тринадцать автомобилей
Почему в процессе строительства дорожает жилье?
Белорусская академия искусств за высокий уровень подготовки дизайнеров отмечена специальным дипломом
Белорусский балет в Литве приняли овациями
Жертвы траффикинга — вне зоны внимания государства?