ДЫКТОЎКУ ПА-БЕЛАРУСКУ НАПІСАЛІ ЎЖО СОТНІ ЧАЛАВЕК
24.03.2008 09:12

Любоў Лунёва Сёньня і заўтра ахвотныя могуць паўдзельнічаць у Першай агульнанацыянальнай дыктоўцы па-беларуску. У Менску дыктоўку можна будзе напісаць ў Палацы мастацтваў. Сотні грамадзянаў Беларусі выказалі жаданьне паўдзельнічаць у Першай агульнанацыянальнай дыктоўцы, прымеркаванай да сьвяткаваньня 90-х угодкаў БНР. Толькі 23 сакавіка на сядзібе партыі БНФ і Таварыстве беларускай мовы кожную гадзіну ад 11 раніцы да 5 вечара людзі запаўнялі ўсе вольныя крэслы, каб напісаць пад дыктоўку тэкст – прадмову да кнігі Францішка Багушэвіча “Дудка беларуская”. Кожную гадзіну гучала песьня Сокала-Воюша “Маналёг Багушэвіча”.Людзі тлумачаць свой удзел у дыктоўцы:Дзяўчына: “Дыктоўка – гэта наш першы крок да беларускай культуры. Сёньня беларусы ва ўсім сьвеце напішуць адны і тыя ж словы любові да сваёй роднай мовы”. Хлопец: “Мне падабаецца гэтая мова, культура Беларусі”.Спадарыня: “Гэта акцыя еднасьці ўсіх беларусаў. Ня толькі ў нас, але й у замежжы. А яшчэ ж гэта й 90-я ўгодкі БНР”.“Беларуская дыктоўка пашырае беларускую тэрыторыю, бо, сапраўды, дыктоўка заканчваецца слова Багушэвіча: “Дзе Беларусь? Беларусь там, дзе ёсьць беларускае слова”, – гаворыць Аляксей Марачкін.Уладзімер Падгол тлумачыць масавасьць акцыі тым, што дыктоўка ня цягне за сабой перасьледу з боку ўладаў, і таму людзі ахвотна да яе далучаюцца:“Гэта псыхалягічная акцыя, у якой у людзей здымаецца абсалютна страх за ўдзел у ёй. Запалоханае грамадзтва. І страх не дазваляе людзям праявіць сябе нават на выбарах”. Лявон Баршчэўскі лічыць паказальнай зьявай тое, што гарадзкія бібліятэкі адмовіліся даць чытальныя залі для напісаньня дыктоўкі:“Час яшчэ ёсьць 24 і 25 сакавіка. Ёсьць магчымасьць напісаць, слухаючы па радыё. Мая мара, каб праз год-два было так, каб адначасова ў некалькіх краінах напісалі дыктоўку. Я атрымаў адказ, што няма ў ніводнай бібліятэцы горада Менску вольных памяшканьняў для напісаньня дыктоўкі! Гэта нават немагчыма камэнтаваць”.Паколькі ня ўсе жадаючыя пасьпелі ўзяць удзел у дыктоўцы, яе можна будзе напісаць сёньня і заўтра. Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька разам зь некалькімі сваімі паплечнікамі будзе пісаць дыктоўку сёньня:“Справаздачна-выбарчая канфэрэнцыя ў Віцебску. Мы крочым насустрач зьезду. Але мы ўнесьлі гэты пункт у парадак дня – хоць дома, але ўзяць удзел у дыктоўцы”.Ня ўсе апазыцыянэры пагадзіліся паўдзельнічаць у дыктоўцы. Прэсавы сакратар Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Валер Буйвал патлумачыў сваю пазыцыю:“Ну, можа існаваць такая зьява, але дэманстраваць яе як вялікае дасягненьне беларускай культуры ці змаганьне за вызваленьне – было б залішне”. Алег Корбан выказаў сваё меркаваньне:“Я думаю, што для моладзі гэтая дыктоўка не актуальная. Напрыклад, можна было б арганізаваць які-небудзь рок-канцэрт. А гэта, я лічу, зусім не для моладзі. Нагадвае школу, «учылку», двойки»… Ініцыятары Першай дыктоўкі па-беларуску ўпэўненыя, што дыктоўку будуць пісаць штогод, і яна набудзе ня толькі агульнанацыянальны маштаб.15 сакавіка дыктоўку напісалі большасьць прадстаўнікоў амбасадаў краінаў Эўразьвязу і ЗША, а таксама рэдактары недзяржаўных выданьняў. Потым да яе далучыліся журналісты, палітыкі, грамадзкія дзеячы, людзі рознага ўзросту ад школьнікаў да пэнсіянэраў. 23 сакавіка дыктоўку пісалі ў Менску і ў абласных цэнтрах. svaboda.org
|
|
|
Ещё новости раздела |
 |
7 мая положен конец многочисленным спекуляциям на тему «Какой сюрприз заготовил Владимир Путин, отказавшись от продления президентских полномочий на третий срок?» Их смысл сводился к тому, что не может политик, находясь на вершине власти и пользуясь огромной людской поддержкой, добровольно оставить свой пост только потому, что поклялся свято чтить Конституцию.
|
 |
Президентская «вертикаль» нуждается в серьезном капремонте. Внешне вроде бы все без перемен. Каждое утро десятки тысяч чиновников в пиджаках, жакетах, мантиях и мундирах, пройдя через турникеты, рассасываются по рабочим кабинетам многоликих госучреждений страны. Они и есть главный рабочий инструмент, при помощи которого «Красный дом» контролирует ситуацию и удерживает власть. Нельзя сказать, что это однородная масса.
|
 |
14 мая исполняется 13 лет, как Беларусь живет под новым старым флагом и гербом. Решением референдума 13 лет назад бело-красно-белый флаг и герб «Пагоня» власти заменили «отреставрированными» БССРовским флагом и гербом.
|
 |
Официальный Минск не намерен менять Избирательный кодекс. Такой вывод из письма председателя Центральной избирательной комиссии Лидии Ермошиной сделало движение «За свабоду».
|
 |
Конгрессмен Кристофер Смит и девять коллег внесли в Палату представителей Конгресса США законопроект о продлении еще на два года действия Акта о демократии в Беларуси.
|
 |
Сёння ў пракуратуру Мінска быў выкліканы на допыт у якасці сведкі каардынатар тэлеканала «Белсат» у Беларусі, сябра Праўлення Беларускай асацыяцыі журналістаў Эдуард Мельнікаў.
|
 |
Сёньня мастака Аляксея Марачкіна выклікалі ў міліцыю Цэнтральнага раёну Менску. Нагадаем, мастака, сябра Сойму Партыі БНФ Аляксея Марачкіна затрымалі напярэдадні Дня Волі.
|
 |
Точку зрения официального Минска на взаимоотношения Беларуси со странами Запада и США в международное информационное пространство вскоре вновь понесет агентство Рейтер, которое 13 мая взяло очередное интервью у Александра Лукашенко.
|
 |
Разгляд крымінальнай справы супраць Міхаіла Субача, Паўла Вінаградава і Максіма Дашука прызначаны на 23 мая.
|
 |
Група беларускіх палітыкаў і грамадзкіх дзеячаў накіравала ліст міністру замежных справаў Польшчы Радэку Сікорскаму. Падпісанты, якія пакуль не называюць свае імёны, просяць паўплываць на пазытыўнае рашэньне адносна «сапраўднага вяшчаньня на Беларусь з тэрыторыі Польшчы», адзначае прэс-служба «Маладога фронту».
|
 |
Оргкомитет по созданию партии Белорусская Христианская демократия повторно подал документы на регистрацию в Министерство юстиции. Об этом сообщил сопредседатель оргкомитета Павел Северинец.
|
 |
17 мая состоится заседание бюро Центрального комитета Партии коммунистов Белорусской, на которой потенциальные кандидаты в депутаты представят свою предвыборную продукцию. Об этом сообщил секретарь ЦК ПКБ Валерий Ухналев.
|
|
|
|
|