Все номера     Пишите нам
Пятница, 9 мая 21:11 Поиск по сайту:
ЛУКАШЭНКА ЗАГАДАЎ ПЕРАМЯСЬЦІЦЬ ПОМНІК БАГДАНОВІЧУ
24.03.2008 12:17

21 сакавіка Аляксандар Лукашэнка падчас азнаямленьня з рэканструкцыяй Нацыянальнага тэатру опэры і балету распарадзіўся перанесьці помнік Максіму Багдановічу, што стаіць ля тэатру ў Менску, бліжэй да вуліцы Багдановіча.

Міністар культуры Ўладзімер Мацьвяйчук распавёў, што на тэрыторыі сквэру плянуецца стварыць архітэктурны ансамбль з фантанам і скульптурнымі кампазыцыямі.

Як творчая інтэлігенцыя ставіцца да пераносу помніка Багдановічу?

Помнік Максіму Багдановічу каля опэрнага тэатру зьявіўся ў 1981 годзе, да 90-годзьдзя паэта. Для скульптара Сяргея Вакара гэтая праца была невыпадковай, першы партрэт паэта ён стварыў у 1969 годзе. Потым было некалькі варыянтаў помніка ў поўны рост, але ўрэшце спыніліся на бронзавай статуі вышынёй 4,6 мэтра. У правай руцэ паэт трымае букет валошак.

Падчас рэканструкцыі тэатру опэры і балету ўзьнікла ідэя ўпрыгожыць сам будынак скульптурамі музаў, а на месцы помніка Багдановічу ўзьвесьці фантан са скульптурнымі кампазыцыямі. Ёсьць прапановы перанесьці помнік на пляцоўку насупраць Сувораўскай вучэльні, ёсьць — бліжэй да музэю паэта па вуліцы Багдановіча.

Архітэктар інстытуту “Мінскпраект” Ірына Сінельнік, кіраўнік праекту рэканструкцыі, кажа: “Пакуль ня будзе праекту пастановы аб пераносе помніка, рана пра што-небудзь казаць. Ёсьць два меркаваньні. Чыё меркаваньне пераможа — я пакуль прагназаваць не магу. Ня вельмі ўдалае было выбрана месца. Помнік вельмі лірычны, рамантычны. Будынак у стылі канструктывізму – такі парадны, пампэзны – зусім яму не пасуе як фон. Да таго ж, да опэрнага тэатру ён ня мае дачыненьня. Ну, а як вырашыцца пытаньне – я пакуль ня ведаю”.

Скульптар Алесь Шатэрнік, які добра знаў скульптара Сяргея Вакара (ужо нябожчыка), кажа:

“Я ведаю, што аўтары — архітэктары — супраць усякага пераносу. Леанард Маскалевіч і Юры Казакоў былі суаўтарамі архітэктара Сяргея Вакара. Яны кажуць, што не былі даведзеныя да канца працы па ўпрыгожваньні малымі архітэктурнымі формамі. Я размаўляў з Маскалевічам, ён паказаў мне цэлы стос папераў, праектаў, і кажа, што на добры толк трэба было б давесьці справу да канца, як і было задумана. Я лічу, што сам помнік можна было б перанесьці бліжэй да скрыжаваньня вуліц Максіма Багдановіча і Янкі Купалы”.

Алесь Шатэрнік таксама прапануе ўпрыгожыць сквэр малымі архітэктурнымі формамі, зьвязанымі з творчасьцю паэта.

Скульптар Генадзь Буралкін, які зараз працуе над скульптурамі чатырох музаў, якія ўпрыгожаць будынак тэатру, выказаў наступнае меркаваньне:

“Я думаю, помнік меркаваўся не для тэатру. Проста выбралі месца, дзе больш-менш ціха і спакойна. На мой погляд, Багдановіч варты добрай плошчы. Магчыма, у той час, калі ставілі, гэта было і добра, не знайшлі іншага месца... Я б наагул зьняў Калініна і зрабіў бы плошчу Багдановіча...”

Іншы скульптар, Уладзімер Жбанаў, перакананы, што гэта адзін з найлепшых помнікаў Менску, і стаіць ён на сваім месцы, ствараўся адмыслова для гэтай пляцоўкі, выкананы ў аптымальных прапорцыях да будынку тэатру:

“Набытыя раней каштоўнасьці нельга чапаць. Сёньня гэтаму ансамблю перашкаджае Багдановіч, заўтра — што-небудзь іншае. Пры жыцьці скульптара Сяргея Вакара гэты помнік быў прыняты на “ўра”, стаў адметнасьцю і ўпрыгожаньнем Менску. Зьявілася новая, сучасная скульптура. Я супраць зьмяненьня любой скульптуры, любой скульптурнай кампазыцыі — гэта нельга кранаць”.

http://www.svaboda.org/content/Article/1048770.html

Комментарий:
Логин:
Пароль:
 Ещё новости раздела
Вы о нас, сыновья, забывать не должны!
Ошибка или достижение?
Лицо на конверте
Музычная партызаншчына
Плыви, «майская ладья»!
Беларусь отмечает День Победы
Минским ветеранам войны дадут по сто тысяч
Столичная Госавтоинспекция проводит профилактическую акцию "Скорость"
Гомельскому активисту оппозиции Андрею Тенюте вернули системный блок компьютера, но отказались возвращать личные вещи, изъятые при обыске
В Минске представлен каталог "Рукапісная спадчына Янкі Купалы"
Предприятие "Тетраэдр" впервые представит на выставке вооружений "EUROSATORY—2008" свою новую разработку — многоцелевой ракетно-пушечный комплекс
Администрация президента намерена дать вторую жизнь знаменитому Указу главы государства №630 "О реагировании должностных лиц на критические выступления в государственных средствах массовой информации".
У віцебскі аэрапорт вяртаюцца самалёты
Названы кошт рэканструкцыі Валадаркі
Беларусь пачала экспартаваць электраэнэргію ў Польшчу