ТАЦЯНА СЕВЯРЫНЕЦ АТРЫМАЛА ЗАГАД ПРА ЗВАЛЬНЕНЬНЕ
21.04.2007 13:54
Як напісана ў загадзе, маці вядомага палітыка Паўла Севярынца, настаўніцу расейскай мовы сярэдняй школы №40, звальняюць нібыта за парушэньне працоўнай дысцыпліны – за прагулы шасьці працоўных дзён. Яна рыхтуецца абскардзіць гэты загад у судзе ды запатрабаваць ад раённага аддзела адукацыі кампэнсацыі ўласных маральных ды матэрыяльных стратаў. Звальненьне Тацяна Севярынец лічыць незаконным і абумоўленым перадусім палітычнымі прычынамі. "Я атрымала загад, так што 27-га красавіка ў мяне апошні дзень, а з 28-га я ўжо беспрацоўная. На загадзе я напісала, што зь ім не згодная. А потым быў бацькоўскі сход, і першае пытаньне да мяне было такое: "Тацяна Яўгенаўна, гэта за палітыку?" Я сказала: "Так, гэта таксама прычына майго звальненя. Хаця ў загадзе прычына пададзена іншая". Загад пра звальненьне настаўніцы вышэйшай катэгорыі з амаль 36-гадовым стажам падпісаў начальнік аддзела адукацыі Першамайскага раёну Ўладзімер Шлома. Бацькі вучняў 5"А" клясы срэдняй школы №40 вырашылі бараніць клясную кіраўніцу сваіх дзяцей. Яны напісалі зварот на ягонае імя у раённую адміністрацыю. Як распавяла маці аднаго з вучняў, у калектыўным лісьце яны палітыку не краналі, і прасілі начальніка раённага аддзела адукацыі прыняць да ўвагі перадусім высокія прафесыйныя якасьці Тацяны Севярынец. "Ні пра якія палітычныя тэмы мы не казалі – гэтага мы не краналі. Мы проста баронім чалавека й настаўніка са свайго боку – з боку бацькоў. Нам дужа крыўдна, што яшчэ не завяршыўся навучальны год, а нашы дзеці застаюцца без кляснай кіраўніцы і без настаўніцы расейскае мовы. Канешне, прыйдзе іншы чалавек на гэтае месца, але якая гэта стрэсавая сітуацыя для дзіцяці! З гэтай настаўніцай яны дужа пасябравалі, і чалавек яна дужа прыстойны, шчыры. І вельмі крыўдна, што дзеці губляюць вось такога настаўніка!" Зварот у аддзел адукацыі падпісалі бацькі амаль што ўсех вучняў 5 "А" клясы: 24 з 27-мі. Асобны ліст напісалі самі пяціклясьнікі, ён пачынаецца словамі: "Калі ласка, не звальняйце нашу клясную кіраўніцу Севярынец Тацяну Яўгенаўну, якая стала нам як маці, а мы – ейныя дзеці". Радыё Свабода, Віцебск
|
|
|
Ещё новости раздела |
 |
С весны этого года редакция «Товарища» начала активно использовать такую форму диалога с читателями, как «прямые телефонные линии». В апреле и июне они прошли в Толочинском и Оршанском районах. Прошли, как уже писал «Товарищ», успешно. В первом случае за три часа редакция получила 30 телефонных звонков, во втором — 47.
|
 |
Уволенный якобы за срыв производства Василий Мамкин (на фото справа) в суде доказал свою невиновность. 20 августа суд Железнодорожного района Гомеля прекратил производство по делу В.Мамкина против ОАО «Электороаппаратура» по соглашению сторон.
|
 |
Начался капитальный ремонт 100-метрового штыка-обелиска — одного из уникальных сооружений мемориального комплекса «Брестская крепость-герой».
|
 |
Па звестках, якія атрымала Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, напрыканцы жніўня пачнецца працяг працы па пракладцы інжынернага калектара на тэрыторыі Мінскіх брацкіх могілак.
|
 |
Лета — пара фестываляў. І хоць у Беларусі з пэўнага часу ёсць праблемы з святамі (чужых не хочацца святкаваць, а свае не даюць правесці), але нават беларусам цёплае лета’2008 падарыла каскад запамінальных рок-фэстаў
|
 |
Перед родителями из некоторых европейских стран такой вопрос даже не стоит: один шлепок ребенка им может стоить свободы. Европа стремится покончить с телесными наказаниями детей, а Беларусь только-только становится на этот путь.
|
 |
Какими только способами не борются с алкоголизацией населения! Но проблема живуча и продолжает удивлять своими неприятными сюрпризами. Вот и недавно с пенсионеркой из Белоозерска произошла неординарная история.
|
 |
Когда говорят об изобразительном искусстве, то в первую очередь думают о живописи. В массовом сознании «живописец» и «художник» — синонимы. Так же предполагается, что «кто на что учился, тот с того и живет». Но в реальности цеховые границы в искусстве весьма размыты, так что, имея некую специализацию в качестве приоритетной, художник может быть вполне успешен и в смежной, и даже в весьма далекой.
|
 |
30 августа курсанты Академии МВД набора 2008 года примут присягу. Почти 360 курсантов присягнут на верность Беларуси, сообщает пресс-служба МВД.
|
 |
Ежегодно Генеральная прокуратура Беларуси направляет около 900 просьб об оказании правовой помощи по различным уголовным делам, а также организовывает исполнение порядка 200 аналогичных ходатайств зарубежных стран, часть из которых связана с торговлей людьми.
|
 |
KP.BY продолжает совместную акцию с ГАИ «Как не попасть в пробку»
- С 28 августа по 28 ноября в Минске на реконструкцию закрыта улица Чигладзе на участке от 1-го Путепроводного переулка до улицы Ольшевского.
|
 |
Згодна з сацыялагічнымі апытаннямі ў пачатку 2008 года 23% рэспандэнтаў у Беларусі выступалі супраць будаўніцтва ў краіне АЭС.
|
 |
На линейку одевайте детей потеплее.
Календарная осень принесла в Беларусь реальные холода.
|
 |
А проводить дополнительные занятия теперь можно только после обеда.
Когда отменили не только 12-летку, но и профильное обучение в школах, авторы новой реформы уверяли, что знания дети не потеряют.
|
 |
На кватэрах салігорскіх актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Крысьціны Самойлавай і Івана Шылы адбываюцца ператрусы.
|
 |
2 жніўня паэту Генадзю Бураўкіну споўнілася 72 гады. Я вырашыў павіншаваць яго асабіста. Але апынулася, што ўвесь цёплы час году спадар Генадзь бавіць на лецішчы ў Крыжоўцы - сярод прысадаў ялінак і яблынь. Недалёкі сьвет - мо які дзесятак кілямэтраў ад Менска. Падыходжу да ладнай драўлянай хаты - і ля брамак мяне сустракае сам гаспадар…
|
 |
Сотрудники железнодорожной милиции на Белорусском вокзале задержали проводников поезда Брест-Москва за совершение дерзкого грабежа, сообщили "Интерфаксу" в отделении информации и общественных связей московского управления внутренних дел на железнодорожном транспорте МВД России в четверг.
|
 |
Комитет государственной безопасности перекрыл два международных канала поставки синтетических наркотиков в Беларусь из стран Европейского союза. Об этом на пресс-конференции 28 августа в Минске сообщил заместитель начальника отдела КГБ Роман Дементьев.
|
|
|
|
|