Все номера     Пишите нам
Понедельник, 12 мая 11:26 Поиск по сайту:
НОВАЯ ЗОРКА З СМАЛЯВІЧАЎ
"Товарищ", № 643 за 25 марта 2008 г.

Яшчэ напачатку сваёй музычна-даследчыцкай кар’еры я заўважыў, як небяспечна абмяжоўваць сваю ўвагу пэўнымі стылістычнымі або геаграфічнымі рамкамі. У гэтым кантэксце асаблівую важнасць набывала ў маёй працы наведванне фестываляў, дзе ў сэнсе адкрыццяў адзін канцэрт мог замяніць цэлую вандроўку. Але, каб адкрыць для сябе малады гурт «Акропаль», давялося ўсё ж паездзіць па краіне.

Калі Меккай прыхільніка беларускага року доўгі час было «БАСовішча», на якім і адкрываліся ўсе зоркі нацыянальнага року апошнія 20 гадоў, дык пасля так званага «зменавехаўства», калі з 2005 году новае кіраўніцтва аргкамітэту гонар адкрыццямі здало за гонар татальнай змычкі з шоў-бізнэсам, дзе гасцей шануюць ужо не за творчую прынцыповасць, а за выгадныя кантракты (як гомельская «Rasta» з кантрактам ЕМІ на «БАСах-2007»), чакаць там чагосьці неверагоднага не даводзіцца (ну хіба назавеш адкрыццём беларускага року поспех на «БАСах» нашых маладых батракоў расійскага музрынка «Сок» ды «Флаус и Кляйн»?) Нездарма ж гітарыст «Уліса» Слава Корань сказаў у нядаўнім інтэрв’ю «Белгазеце»: «Яны забілі «БАСовішча»!»

Але гэта не азначае, што ў краіне зусім спыніўся вольны творчы працэс. Дзіўна, але для мяне асабіста пасля выхаду кнігі «222 альбомы беларускага року» яна і стала каталізатарам адкрыццяў.

Уявіце сабе: тэлефонны званок адной летняй раніцы спалучае мяне з добра знаёмым, але без аніякіх асабістых кантактаў беларускім горадам Смалявічы. «Добры дзень! Гэта вы адзін з аўтараў тае кнігі? А мы гурт «Акропаль», выдалі альбом, цяпер нас цікавіць ваша думка пра яго».

Здавалася б: ну што можна чакаць ад гурта, якога і на «Адборышчах» ні разу не было (потым акажацца, што іх заяўкі проста ігнаравалі новыя кухары фэсту) і ні ў якіх прыкметных «БМАшных» зборніках ён не засвяціўся (потым акажацца, што нямала «зычліўцаў» паездзілі ім з гэтай нагоды па вушах)? Але я перасіліў ляноту і пад’ехаў на сустрэчу, ды вось слухаю новы унікальны прадукт.

Першае ўражанне: дзе яны былі, калі мы з Супрановічам натужна кляпалі першы зборнік беларускага хардкору «Hardcoreманія: чаду!»? Бо такіх адкрыццяў, як «Акропаль», не прадэманстравалі тады ні «Куклы», ні «J_Морс» (так-так, поп-зоркі спрабавалі сябе і ў хардкоры напачатку), а здолелі хіба толькі мінскія «Garadzkija» ці беластоцкі «Zero-85».

Не скажу, што «Акропаль» – каманда такая ўжо аж надта спелая. Пытанні падчас праслушкі ўзнікаюць: «Чаму раз-пораз здаецца няшчырым вакал? Чым адрозніваецца ідэалогія песень «Дзе?» і «Дзе ты дзе?»? Чаму «губляюць мяне» не толькі ў творы «Згубілі мяне»? Пра што вашыя беларускамоўныя інструменталкі?»

Але ж рэальна: інструменталак беларускамоўных у гэтай краіне не было ўжо гадоў 300! У «Акропаля» іх тры («Вы», «Згубілі мяне», «Дзе?»). Плюс 8 грунтоўна распрацаваных тэкставых тэм: «Звер», «Надзея», «Глядзець ці лятаць», «Памёр Максім», «Еўропа+Беларусь», «Прывітанне»...

Але самае класнае, што ёсць і рэальны шэдэўр «Requiem»:

Уваходзь у наш брудны паток!

Крычы, каб тут кожны змоўк.

Катуй, рабуй душу, уваходзь,

Страляй, каб зноў іх калоць.

Тут засталіся тупыя іглы, пустыя шпрыцы...

Дзеці ж нас помняць, унукі нам скажуць:

«Благія бацькі!»

На жаль, шмат непатрэбных слоў.

Як вам ісці па галовах сыноў?

Калі ўсе разам канем ў дрыгву?

Калі мы скончым вайну?

Нядзіўна, што ўсю восень гэты твор меў трывалую ратацыю ў хіт-парадзе «Тузін гітоў», а 27 кастрычніка стаў лаўрэатам фестывалю «Рок-Кола» ў Полацку.

Дабротнасць якасці запісу лёгка растлумачвае майстарынг вядомай мінскай студыі «Iron Gleb», пра што дасціпна распісана ў буклеце. Але апошняе пытанне: «Хлопцы, вы прапануеце на рынак рэальна таленавіты дэбют, дык чаму ж так заканіфолілі склад гурта – 000062619 (гітара); 000060819 (бубны); 000091319 (бас); 000061719 (гітара, голас)?» Краіна ж павінна ведаць імёны сваіх героеў.

А карціны Леанарда да Вінчы ў мастацкай аздобе – гэта знаходка: па-першае, эфектна; па-другое, ніхто ўжо і за аўтарскія правы не патурбуе. Зрэшты, а каго турбаваць: 000061719 ці 000091319? Дый дзе іх шукаць? Яны ж самі сваім альбомам задаюць пытанне: «Дзе вы згубілі мяне?». Але знайсці іх усё ж можна на сайце http://akropal.ucoz.ru.

А я дык спярша хваліўся, што прынамсі дваіх з «Акропалю» бачыў жыўцом, праўда, не на сцэне і без інструментаў, а потым доўга марыў дачакацца іхняга жывога выступу. І быў на ім у Смалявіцкім доме культуры ўжо ў верасні мінулага году, а вось да Мінска хлопцы пакуль не даехалі, хоць у розных інтэрнэт-плебісцытах іхнія песні (у першую чаргу «Requiem») паспяхова канкурыруюць з такімі праверанымі хіт-мэйкерамі, як брэсцкая «Сцяна», мінскі «P.L.A.N.», магілёўскія «Глюкі», барысаўскі «Arcanum».

Вітаўт МАРТЫНЕНКА,

музычны крытык

Комментарий:
Логин:
Пароль:
 Ещё новости раздела
Вы о нас, сыновья, забывать не должны!
Ошибка или достижение?
Лицо на конверте
Музычная партызаншчына
Плыви, «майская ладья»!
«Зеленые» организуют рок-фестиваль
Беларусь отмечает День Победы
Минским ветеранам войны дадут по сто тысяч
Столичная Госавтоинспекция проводит профилактическую акцию "Скорость"
Гомельскому активисту оппозиции Андрею Тенюте вернули системный блок компьютера, но отказались возвращать личные вещи, изъятые при обыске
В Минске представлен каталог "Рукапісная спадчына Янкі Купалы"
Предприятие "Тетраэдр" впервые представит на выставке вооружений "EUROSATORY—2008" свою новую разработку — многоцелевой ракетно-пушечный комплекс
Администрация президента намерена дать вторую жизнь знаменитому Указу главы государства №630 "О реагировании должностных лиц на критические выступления в государственных средствах массовой информации".
У віцебскі аэрапорт вяртаюцца самалёты
Названы кошт рэканструкцыі Валадаркі