Все номера     Пишите нам
Суббота, 6 сентября 03:00 Поиск по сайту:
УДЗЕЛЬНІКІ КАНФЭРЭНЦЫІ ПАРТЫІ БНФ ВЫЙШЛІ З АБЛОЖАНАГА ДОМУ
23.04.2007 07:12

Зьняць міліцэйскую аблогу прыватнага дому, дзе адбывалася канфэрэнцыя, дапамаглі магілёўскія праваабаронцы. Паводле грамадзкага праваабаронцы Барыса Бухеля, у міліцыянтаў не было дакумэнтаў, якія дазвалялі б ім знаходзіцца на тэрыторыі прыватнага дому. У сваё апраўданьне яны спаслаліся на ананімнае паведамленьне, што ў доме нібыта адбываецца бойка. Пасьля тэлефанаваньня свайму начальству міліцыянты сышлі, зазначыўшы, што ў суседнім доме бойка. Цяпер (20.28) “нявольнікі” прыватнага дому разыходзяцца. Адразу ж па зьняцьці аблогі менскія госьці абласной канфэрэнцыі партыі БНФ Вінцук Вячорка, Алесь Міхалевіч, Аляксей Янукевіч ды Ўладзімер Лабковіч зьехалі дадому. Скіроўваючыся да выезду з Магілёва, лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка паведаміў Радыё Свабода: “Сёньня ў Магілёве адбывалася абласная канфэрэнцыя Партыі БНФ. Фармальна гэта была ўстаноўчая канфэрэнцыя абласной арганізацыі, бо гэтая структура была зачыненая паводле рашэньня Мін'юсту, а фактычна гэта была аднаўленчая канфэрэнцыя. У ёй узялі ўдзел госьці зь Менску, 61 дэлегат з 13 раёнаў Магілёўскай вобласьці – канфэрэнцыя была вельмі прадстаўнічая. Якраз калі мы ўжо закончылі канфэрэнцыю, а таксама нараду "Моладзі БНФ", раптам назіральнікі заўважылі (а мы знаходзіліся ў прыватным доме), што дом аблажылі супрацоўнікі міліцыі ў форме, а таксама людзі ў цывільным. Прычым супрацоўнікі міліцыі афіцэрскіх званьняў – капітаны і маёры. Некалькі гадзінаў мы правялі ў абложаным доме. Яны ламіліся ў дом, не тлумачачы прычыны свайго ўламаньня, і толькі пасьля таго, як звонку дому зьявіліся магілёўскія праваабаронцы спадары Бухель і Краўчанка, якія патлумачылі ім, што гэта, уласна кажучы, ”ня ваш клопат, а клопат КДБ”, міліцыянты пакінулі свае назіральныя пасты каля дому".

www.svaboda.org

На форуме статья не обсуждалась

Комментарий:
Логин:
Пароль:
???? ??'??????? ????????????? ????? ???????????!
 Ещё новости раздела
Сергей Калякин, первый секретарь Центрального Комитета ПКБ: Колея для «святой наивности»
Платное «бесплатное»
Перемены все равно настанут
Детские деньги
А как у них?
7 лет за взятку
За взятку осужден чиновник ОАО «Белстройматериалы»
О практике компенсации морального ущерба
Кто изучает общественное мнение?
В День города — 13 сентября — минская милиция будет нести службу в усиленном режиме
В Беларуси стартовала неделя учреждений внешкольного воспитания и обучения
В Гомеле проходит праздник "Славянские литературные дожинки — 2008"
МВД завершило расследование уголовного дела в отношении восьми сотрудников бухгалтерии администрации Фрунзенского района Минска
Кітайскія студэнты займаюць месцы беларусаў у інтэрнатах?
Лукашенко не интересуется расследованием взрыва в Минске