АД АРГАНІЗАТАРАЎ ЧАРНОБЫЛЬСКАГА ШЛЯХУ ПАТРАБУЮЦЬ АПЛАТУ ПРАЦЫ МІЛІЦЫЯНТАЎ
23.04.2007 09:46
Прадстаўнікі апазыцыі рыхтуюцца да Чарнобыльскага шляху, традыцыйнай акцыі прымеркаванай да ўгодкаў аварыі на ЧАЭС. Тым часам ўлады запатрабавалі ад арганізатараў акцыі аплаціць працу міліцыянтаў, а таксама кампэнсацыю “Зелянбуду”, калі тыя дакажуць, што удзельнікі акцыі патапталі траву.Сёньня заяўнікі “Чарнобыльскага шляху” наведаюць гарадзкую ўправу міліцыі Менску, каб яшчэ раз узгадніць свае дзеяньні пад час правядзеньня акцыі. 20 красавіка, на наступны дзень пасьля таго, як улады забаранілі шэсьце ад плошчы Я. Коласа да Нацыянальнай бібліятэкі, Аляксей Янукевіч, Юрась Зянковіч і Анатоль Сідарэвіч наведалі менскую гарадзкую ўправу міліцыі. Кіраўнік аддзела грамадзкай бясьпекі Аляксандар Найдзенка паведаміў, што заяўнікі мусяць аплаціць працу міліцыянтаў пад час правядзеньня акцыі. Ён патлумачыў, што сума будзе залежаць ад колькасьці супрацоўнікаў міліцыі. Апроч таго, А. Найдзенка папярэдзіў заяўнікаў, што давядзецца заплаціць і “Зелянбуду” за сапсаваныя газоны. Ён спаслаўся на падзеі 25 сакавіка, калі прадстаўнікі “Зелянбуду” паскардзіліся, што ў некалькіх месцах на праспэкце Незалежнасьці былі сапсаваныя газоны. Але ўдзельнікі акцыі ў Дзень Волі адзначаюць, што па газонах хадзілі байцы спэцназу міліцыі і салдаты ўнутраных войскаў. Гэта бачна на фота- і відэаматэрыялах. Гаворыць Юрась Зянковіч: “Канкрэтная сума будзе названая па заканчэньні “Чарнобыльскага шляху”, таму што яны ня ведаюць колькі людзей будзе задзейнічана. У”Менскзелянбудзе” будзе створаная камісія, якая ацэніць страты і мы павінны будзем іх кампэнсаваць. Паводле іх падлікаў, пад час дэманстрацыі 25 сакавіка страты былі нанесеныя на суму ажно 700 тысяч рублёў. Мы можам не патрапіць на плошчу Якуба Коласа, не выключана, што не будзе спыняцца грамадзкі транспарт. Відавочна, што міліцыя на гэтым этапе разглядае варыянт блякады плошчы”. Чыноўнікі Менгарвыканкаму дазволілі правядзеньне акцыі ад Акадэміі Навук да плошчы Бангалор. Заяўнікі – Валянціна Палевікова, Анатоль Сідарэвіч, Аляксей Янукевіч, Юрась Зянковіч, Алесь Чахольскі і Юрась Беленькі – зьвярнуліся ў суд са скаргай на чыноўнікаў Менгарвыканкаму, якія без папярэдняга ўзгадненьня з арганізатарамі зьмянілі фармат і маршрут масавай акцыі. Яны спадзяюцца, што суд прыме рашэньне на карысьць заяўнікоў “Чарнобыльскага шляху”. Спадар Найдзенка казаў, што ўваходы на плошчу Я.Коласа могуць быць перакрытымі. Ён папярэдзіў намесьніка старшыні партыі БНФ Аляксея Янукевіча аб крымінальнай адказнасьці за арганізацыю “Чарнобыльскага шляху”. Гаворыць Аляксей Янукевіч: “Чаму менавіта мяне? Магчыма, таму, што я выкладаў нашы просьбы і прапановы канкрэтна да міліцыі па некаторых тэхнічных момантах ад імя ўсіх заяўнікаў, магчыма, таму, што маё прозьвішча стаіць першым у заяўцы. Спадар Найдзенка зьвярнуўся да мяне і папярэдзіў, каб я зрабіў усё магчымае, каб мяне не прыцягнулі да крымінальнай адказнасьці за арганізацыю “Чарнобыльскага шляху””. Сёньня ў гарадзкой управе міліцыі заяўнікам прадэманструюць на мапе, дзе будуць знаходзіцца супрацоўнікі міліцыі і як будзе ажыцьцяўляцца ахова грамадзкага парадку. Любоў Лунёва, Менск www.svaboda.org
|
|
|
Ещё новости раздела |
 |
Кто возьмет лотерейных билетов пачку, тот, как известно, получит…водокачку. А кто не возьмет — получит штраф. Примерно так, чуть перефразируя знаменитую кинофразу, действовали пинские ГАИшники, выполняя спущенную сверху разнарядку по распространению лотерейных билетов. Один из тех нередких случаев, за что милиционеров народ именует «ментами».
|
 |
У англичан есть поговорка: «Чудо длиться только семь дней». И это действительно так. Люди ко всему привыкают. Чудом был автомобиль и самолет, телевизор и компьютер. Чудом был космический корабль. Человечество с детским восторгом восприняло первый искусственный спутник Земли, полет Гагарина, высадку американских астронавтов на Луну.
|
 |
На первомайской маевке этого года в Минске в рамках проведения фестиваля газеты «Товарищ» редакция вручила учащемуся выпускного класса Кохановской средней школы Толочинского района Александру Петрушенко характеристику-рекомендацию для поступления на факультет журналистики Белорусского государственного университета.
|
 |
Традиционно в августе взрослая часть населения занята подготовкой к школе своих отпрысков. И по традиции именно в конце лета — начале осени на Беллегпром и белорусские швейные фабрики обрушивается волна критики: мол, нечего было вводить форму, раз шить ее еще не научились.
|
 |
Национальный банк Беларуси 20 августа вводит в обращение памятные монеты серии «Птушка года» – «Вялікая белая чапля». Об этом говорится в сообщении Национального банка Беларуси (НББ).
|
 |
Калі ў тэатры ўсё пачынаецца з «вешалкі», то ў дзяцячай літаратуры ўсё пачынаецца з дзяцей. Дакладней — з пэўнага любімага дзіцяці. Вось і сусветна вядомая кніга «Winnie-the-Pooh» бярэ свой пачатак ад чароўнага света дзяцінства маленькага брытанскага хлопчыка Робіна Мілна. 21 жніўня 87 год таму Алан Мілн дорыць свайму сыну Робіну на 1-годдзе пухнатую цацку — мядзведзіка, які праз 4 гады атрымлівае імя «Пых».
|
 |
С нового учебного года около 200 студентов начнут обучение в области ядерной энергетики. Об этом на пресс-конференции 19 августа в Минске сообщил начальник управления высшего и среднего специального образования Министерства образования Беларуси Юрий Миксюк.
|
 |
Почти 4,5 тыс. человек заняты на благоустройстве и реконструкции объектов в Орше - столице "Дажынак-2008", сообщили корреспонденту БЕЛТА в отделе идеологической работы Оршанского горисполкома.
|
 |
Набор на некоторые дефицитные специальности в вузы, ссузы и ПТУ предполагается увеличить в 2009 году. Об этом корреспонденту БЕЛТА сообщил первый заместитель министра образования Беларуси Александр Жук.
|
 |
Ракетны комплекс «Іскандэр» прызначаны для паражэньня сыстэмаў супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны, авіяцыйнай тэхнікі на аэрадромах, агнявых сродкаў, аб’ектаў грамадзянскай інфраструктуры й г.д.
|
 |
Хоть сегодня кино и не является для нас важнейшим из искусств (в присутствии ТВ столь щедрый аванс прозвучал бы с некоторой натяжкой), его особую роль в воздействии на массовое сознание пока еще никто не оспорил.
|
 |
В новом альбоме «Ляписов» есть две песни на белорусском языке: «Зорачки» и «Belarus Freedom». Альбом еще не вышел, но песни уже исполняются на концертах.
|
 |
З 2008/2009 навучальнага года ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (БНТУ) для студэнтаў трэцяга курса спецыяльнасці «Архітэктура» ўводзіцца спецыялізацыя «Рэстаўрацыя помнікаў архітэктуры».
|
 |
Генеральная прокуратура расследует уголовное дело по фактам незаконного ввоза в Беларусь партий польской мебели.
В числе подозреваемых фигурируют более 100 предпринимателей, а также 20 сотрудников Государственного таможенного комитета и восемь представителей МВД и КГБ.
|
|
|
|
|